top of page

«Пастка фукідыда»

26 июн.
4 мин. чтения
Ялтинская система
Mark Schiefelbein | AFP | Getty Images

За апошнім часам застаецца ўсё менш аптымізму адносна далейшага развіцця падзеяў. Не, у дадзеным выпадку гаворка не ідзе пра палітычныя перамены ў Беларусі. І нават не пра падзеі ў нашым усходнеэўрапейскім рэгіёне. Песімізм выклікае сітуацыя ў глябальным – сусветным – сэнсе. Падзеі, а галоўнае – трэнды развіцця сітуацыі няўмольна вядуць да таго моманту, калі адна з краінаў (ці група краінаў) кіне выклік тым канцэпцыям і прынцыпам, якія мы прызвычаіліся называць «Ялцінская сістэма».


Шмат хто можа запярэчыць, што ад яе й без таго няшмат што засталося. Але пагадзіцеся, што нават гэтыя парэшткі выглядаюць лепей за новую светавую вайну. Не «халодную» ці «гібрыдную», а самую што ні на ёсць натуральную – гарачую. А пэрспэктывы менавіта такога варыянту развіцця падзеяў досыць высокія. Прынамсі, менавіта такую выснову прымушае зрабіць гісторыя канфліктаў. Але што можа прывесці да негатыўнага развіцця падзеяў? І дзе імавернасць такога сцэнару будзе найбольш высокая? Паспрабуем разглядзець гэта праз дзве пасткі: «пастку Фукідыда» і «пастку долктара Стрэнджлава».

 

Канцэпцыя воўка

У1980-ым, калі Халодная вайна была ў разгары, амерыканскі пісьменнік Генрых Воўк прапанаваў канцэпцыю, праз якую, на ягоны погляд, можна было патлумачыць, праз што ўзнікаюць міжнародныя канфлікты. У якасці пачатковай кропкі ён абраў процістаянне грэчаскіх полісаў Афінаў і Спарты. Ад пачатку V ст. да н. э. Афіны ўзначальвалі кааліцыю грэчаскіх полісаў у барацьбе супраць пэрсідскай навалы. Але на момант поўнага выгнання персаў з Грэцыі Афіны з лідэра барацьбы за свабоду ператварыліся ў гегемона, які падпарадкаваў свайму ўплыву практычна ўсю Грэцыю. Гэта прывяло да свайго роду «Халоднай вайны» паміж Афінамі й Спартай, якая захавала палітычную незалежнасць, але праз паводзіны афінянаў ня мела аніякага даверу да дзеянняў сваіх нядаўнік саюзнікаў і страшылася іх. Па выніку паміж гэтымі полісамі й тымі кааліцыямі, якія яны ўзначадьвалі, пачалася «гарачая вайна», прывёўшая да паразы Афінаў і заняпаду іхняй моцы.

Воўк параўнаў тую сітуацыю з Халоднай вайной паміж ЗША і СССР, выказаўшы меркаванне, што паміж былымі саюзнікамі па барацьбе супраць супольнага ворага ў гісторыі непазбежна ўзнікае канфлікт, па прынцыпе «выжыць мусіць толькі адзін», бо наяўнасць іншага – гэта ўжо пагроза. Гэтую сітуацыю ён пазначыў як «пастка Фукідыда», па імю старажытнагрэчаскага ваеначальніка і гісторыка, які напісаў гісторыю той вайны паміж Афінамі й Спартай. Па меркаванні Воўка, ад таго, ці здолее чалавецтва ў эпоху ядравага процістаяння «зламаць» гэтую пастку, залежыць само выжыванне чалавецтва.

 

Новыя часы – новыя драпежнікі

Тады, як мы ведаем, чалавецтва выжыла. Але ў далейшым шмат хто пачаў прыходзіць да высновы, што ў рэяльнасці яно атрымала толькі адтэрміноўку, з неабходнасцю зноў ламаць «пастку Фукідыда». Вядомы амерыканскі аналітык і палітоляг, адмысловец у сфэры дзяржаўнай бяспекі Грэхам Алісан у 2012-ым даў новую інтэрпрэтацыю «пасткі Фукідыда». Ён сцвярджаў, што «калі адна вялікая дзяржава пагражае замяніць сабой іншую, амаль заўжды гэта завяршаецца вайной». Дарэчы, менавіта Алісан у 90-ых каардынаваў працу з уладамі Беларусі, Украіны, Казахстану і Расіі з мэтай скараціць ядравы арсенал, які застаўся ў спадчыну ад СССР. У 2009-ым яго нават узнагародзілі прэміяй за працу па прадухіленні ядравай вайны.

У паводзінах, апісаных Алісанам, можна заўважыць натуральны жывёльны пачатак, калі старому важаку ў нейкі момант кідае выклік малады прэтэндент. Такое асабліва распаўсюджана сярод зграйных драпежнікаў, у тым ліку – ваўкоў. Таму, магчыма, больш карэктна было  гэтую рэінтэрпрэтацыю назваць «пасткай воўка». Але сутнасць застаецца той жа: як толкі ў гісторыі на фоне існуючага гегемона пачынае вырастаць новая сіла, вайна паміж імі робіцца практычна непазбежнай. Гэта пацвярджае і гістарычная статыстыка. Той жа Алісан правёў аналіз 16 падобных процістаянняў у гісторыі (пераважна ў Эўропе) ад канца XVI ст. да нашых дзён. 12 з гэтых процістаянняў завяршаліся вайной.

Хто цяпер тыя маладыя ваўкі, якія кідаюць выклік старым лідэрам? Адсачыць іх вельмі проста – па следзе, які выразна аддрукоўваецца паўсюль заклікам да «шматпалярнага свету». Найбольш яскрава гэты след адбіваецца ў паводзінах, канцэпцыях і стратэгіях кітайскага кіраўніцтва. Уласна, мала хто сумняецца, што Сі Цзіньпін зьяўляецца тым самым маладым воўкам, які ня проста хоча кінуць выклік – ужо яго актыўна кідае «гегемоніі ЗША».

У сувязі з гэтым даводзіцца часцяком чуць алярмісцкія заявы наконт непазбежнасці ўзброенага канфлікту паміж Кітаем і Амерыкай, трыгерам якога будзе тайваньскае пытанне. Але ці будзе такі канфлікт ядравым? Адказ на гэтае пытанне падаецца натуральным. Усё ж, дзьве наймагутнейшыя дзяржавы свету, ды яшчэ й сыйдуцца ў бойцы, якая мусіць вызначыць новага важака… Але, як моджна цяпер казаць, «ня ўсё так адназначна».

У спаборніцтве паміж Кітаем і ЗША першы мае відавочнае адставанне па памерах ядравага арсеналу. На сярэдзіну мінулага году Кітай меў усяго 620 баегаловак (34 разгорнутых) супраць 3 700 (1 670 разгорнутых) у Амерыкі. І найбольшую занепакоенасць у ягонага кіраўніцтва выклікае ня столькі здольнасць патэнцыйнага праціўніка нанесці ўдар па ягоных аб’ектах, колькі эфектыўная супрацракетная абарона, якая будзе здольнай нейтралізаваць любы ўдар у адказ.

Тут варта ўлічваць тую акалічнасць, што кітайская дактрына прымянення ядравай зброі прадугледжвае толькі ўдар у адказ на прымяненне ядравай зброі праціўнікам. А гэта значыць, што амерыканцы могуць нанесці ўдар па кітайскім ядравым арсенале высокадакладнай звычайнай зброяй далёкага радыюсу дзеяння. Спалучэнне гэтай зброі з высокай якасцю амерыканскай выведкі робяць рызыку нечаканага ўдару досыць высокай. А гэта, у сваю чаргу, дае  моцны негатыўны ўплыў на кітайскую здольнасць стрымлівання.

Тым ня менш, Кітай, падобна, не збіраецца ўцягвацца ў гонку ўзбраенняў. Для яго выняткі ад гэтай  гонкі выглядаюць больш небяспечнымі ў цэлым, чым пагроза ядравай эскаляцыі.Тым больш, што кітайскія стратэгі, падобна, ня надта вераць у магчымасць узнікнення паміж КНР і ЗША крызісу, здольнага прывесці да ядравага канфлікту. Прынамсі, у бягучы час. І большасць англамоўных (і ня толькі) аналітыкаў з гэтым згодныя.

Дык што, атрымліваецца, ядравая вайна адмяняецца? Безумоўна, гэта было б цудоўна. Але як усе разумеюць, процістаянне дзьвюх звыждзяржаваў – далёка не адзіны фактар, які ўплывае на патэнцыял ядравага канфлікту. Праблемы, хутчэй, тояцца не ў цэнтрах, а ў перыферыі. Ці так гэта, разглядзем у другой частцы матэрыялу – «Пастка доктара Стрэнджлава».

2 комментария


du doan mb mình thấy mọi người nhắc hoài nên ghé vào xem thử cho biết, kiểu lướt nhanh chứ không ngồi canh số gì đâu. Ấn tượng đầu là họ để bài theo ngày rất rõ, cái tiêu đề “Soi cầu MB ngày 16 8 2026” nằm nổi bật nên khỏi phải đoán hôm nay là ngày nào. Kéo xuống chút là gặp phần “Dự Đoán XSMB 16 8 2026” chia thành mấy đoạn ngắn, nhìn gọn mắt, đọc lướt vẫn hiểu họ đang nói gì. Mình thích kiểu trình bày này vì không bị chữ dồn kín trang, đỡ mệt. Nói chung giao diện không cầu kỳ nhưng dễ theo dõi, nhất là cách họ tách block theo…

Лайк

Mình chơi xổ số kiểu cho vui là chính, coi kết quả như một thói quen giải trí nên cũng không đặt nặng chuyện phải trúng to. Trước đây nghe bạn bè bàn về đủ loại “cầu kèo” mình cũng thử tìm hiểu, nhưng lúc đầu thấy mơ hồ lắm. Theo dõi lâu hơn thì nhận ra đôi khi có vài dạng lặp lại khiến mình chú ý, nhưng mình vẫn giữ tâm lý nhẹ nhàng. https://soicauxsmb.io/soi-cau-3-cang-mien-phi.html Thỉnh thoảng đọc nhận định xong mình ghi vài ý ra giấy, rồi chờ kết quả để kiểm tra xem có phải mình đang tự nghĩ quá lên không. Có hôm trúng được chút thì vui, có hôm lệch hẳn nên mình tự…

Лайк

2024. Рэспубліка Беларусь

bottom of page