Цэрымонія на могілках Росы ў Вільні
- 25 янв.
- 1 мин. чтения

У Вільні адбыліся ўрачыстыя мерапрыемствы ў гонар 163-яй гадавіны вызвольнага паўстання 1863-64.
На могілках Росы адбылося ўскладанне вянкоў да месца пахавання Кастуся Каліноўскага і ягоных паплечнікаў. У цырымоніі прынялі ўдзел Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа, Прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкі, Прэзідэнт Украіны Уладзімер Зяленскі і лідэрка дэмакратычных сілаў Беларусі Святлана Ціханоўская.
Ганаровая варта несла беларускі, украінскі, польскі і літоўскі сцягі.
На цырымонію сабраліся прадстаўнікі патрыятычных, рэлігійных, моладзевых арганізацыяў літоўцаў і палякаў. Павітаць лідэраў краінаў і ўшанаваць памяць паўстанцаў прыйшлі і шматлікія прадстаўнікі беларускай дыяспары ў Літве. Усе разам скандавалі лёзунгі на літоўскай, польскай, беларускай мовах.
Мерапрыемства прайшло ў атмасферы свята і ўзаемнай пашаны прадстаўнікоў чатырох нацыяў.











Комментарии