За нашу і вашу Свабоду!
- 25 янв.
- 1 мин. чтения

24 студзеня ў варшаўскай Цытадэлі ў рамках урачыстасцяў, прысвечаных гадавіне Студзеньскага паўстання 1863-га, адбылася цырымонія ўшанавання памяці тых, хто загінуў у барацьбе супраць імперскага панавання.
У цырымоніі прымалі ўдзел Прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкі, Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа і лідэрка дэмакратычных сілаў Беларусі Святлана Ціханоўская. Караль Наўроцкі і Гітанас Наўседа ў сваіх прамовах адзначылі, што барацьба за свабоду і незалежнасць была агульнай справай чатырох народаў – палякаў, беларусаў, літоўцаў і ўкраінцаў.
Пасля прамоваў да помніку загінулым былі ўскладзены вянкі і кветкі. Ад Беларусі ва ўскладанні прынялі ўдзел Святлана Ціханоўская, намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета Павел Латушка, спікер Каардынацыйнай Рады Арцём Брухан і ветэран палка імя Кастуся Каліноўскага з пазыўным «Пчала».









Комментарии