ЗША ня будуць наносіць удар па Iране
- ksnsanny2024
- 6 дней назад
- 1 мин. чтения

Аб гэтым сказаў Трамп. Так ягоныя словы, з спасылкай на іранскага амбасадара ў Пакістане, перадае пакістанскі аўтлет Dawn.
Толькі пакуль у гэта мала хто паверыў. У тым ліку – у Іране. Адтуль працягваюць гучаць ваяўнічыя заявы ды заклікі да міжнароднай супольнасці абараніць краіну ад «міжнароднага тэрарызму». Ізраіль таксама рыхтуецца да сілавога сцэнару, адчыняючы сховішчы для насельніцтва на выпадак прылёту іранскіх дронаў ды ракетаў. Ды й астатнія краіны рэгіёну выказваюць асцярогі з нагоды рызыкі ўзнікнення некантраляванага канфлікту.
Хто паверыў, дык гэта нафтатрэйдэры. Перспектывы спынення перавозкі нафты праз Пэрсідскую затоку прымушалі паўзці цэны на яе ўверх. Затое пасля прымірэнчых выказванняў Трампа яны паляцелі ў чырвоную зону. За апошнія гадзіны такія маркі як WTI і Brent згубілі каля 4,5%. А вось расійскай маркі Urals гэта ня тычыцца: яна працягнула свой рост, што распачаўся яшчэ 6 студзеня, і цяпер гандлюецца ў раёне 56$ за барэль.
Нябёсы над Іранам таксама зрабіліся куды больш «населенымі», чым былі 12 гадзін таму.
Што адбываецца ў самім Іране, дагэтуль застаецца невядомым. Ва ўмовах працягу адключэння інтэрнэту краіна застаецца ў інфармацыйным вакууме. Іранскім медыя, якія базуюцца за мяжой, застаецца дэманстраваць кадры мітынгаў у падтрымку пратэстаў у іншых краінах ды рэдкія кароткія сюжэты, знятыя ўпотай на вуліцах іранскіх гарадоў з слядамі падпалаў, сведчаннямі выкарыстання лятальнай зброі супраць пратэстоўцаў ды пахаванні забітых.
Фота: узброены ракетамі эсмінец «Рузвельт», які Злучаныя Штаты некалькі дзён таму перакінулі ў Аравійскае мора, меркавана – для нанясення ўдараў па Іране. Пакуль застаецца незразуелым, якая задача будзе пастаўлена яму цяпер. (Wikipedia)



Комментарии