Аб'яднаная Грамадзянская Партыя прыме ўдзел у выбарах у Каардынацыйную Раду
- 4 дня назад
- 1 мин. чтения
Обновлено: 2 дня назад

Адпаведныя дакументы, неабходныя для рэгістрацыі, былі пададзены 30 красавіка.
Спіс «Аб’яднаная Грамадзянская Плятформа» налічвае 22 чалавекі. Ён сфармаваны ня толькі з чальцоў партыі, але і з тых, хто падзяляе праграму і каштоўнасці партыі.
Лідэрам спісу з’яўляецца лідэр Аб’яднанай Грамадзянскай Партыі, прадстаўнік Аб'яднанага пераходнага кабінету па аднаўленні законнасці і правапарадку Мікалай Казлоў.
У першую тройку таксама ўваходзяць кіраўніца Місіі Дэмакратычнай Беларусі ў Кіеве Святлана Шаціліна і намеснік старшыні АГП Уладзімір Шанцаў.
Наш спіс аб’ядноўвае прафесіяналаў у розных сфэрах дзейнасці і актывістаў беларускай дыяспары ў розных краінах і на розных кантынентах свету.
Цягам бліжэйшага часу мы будзем публікаваць праграму Аб'яднанай Грамадзянскай Платформы, інфармацыю пра ўдзельнікаў спісу, а таксама нашае бачанне будучага Беларусі і тое, як мы плянуем яго рэялізаваць.
У адрозненне ад пэўных іншых палітычных сілаў, мы разумеем важнасць такога інстытуту, як Каардынацыйная Рада, і уяўляем, як зрабіць яго эфектыўным у вырашэнні праблемаў беларусаў і Беларусі.



Комментарии