Вялікая здзелка
- ksnsanny2024
- 15 минут назад
- 1 мин. чтения

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп паведаміў, што пад час сённяшняй тэлефоннай размовы з прэм’ер-міністрам Індыі Нарэндрай Модзі была дасягнута дамоўленасць:
Злучаныя Штаты зніжаюць тарыфы на індыйскія тавары з 25% да 18%, а Індыя, з свайго боку, возьме на сябе абавязкі закупіць амерыканскія тавары (энэргетыка, тэхналёгіі, сельскагаспадарчая прадукцыя ды інш.) на 500$ млрд, а таксама цалкам адмовіцца ад расійскай нафты. Замест гэтага Індыя будзе набываць амерыканскую і венесуэльскую нафту.
Нагадаем, Індыя займае трэцяе месца ў свеце па імпарту нафты (пасля Кітаю і ЗША). Яе рынак абяцае добры прыбытак тым экспарцёрам, якія на яго трапяць. Пасля ўвядзення сакнцыяў на Расію, Індыя зрабілася адным з найбуйнейшых спажыўцоў расійскай нафты, саступаючы па гэтым паказальніку толькі Кітаю. За 2024 кошт імпарту склаў 52,73$ млрд. І вось цяпер для Расіі магчымасць атрымліваць прыбытак з гэтай крыніцы схлопваецца. Што непазбежна негатыўна адаб’ецца на расійскім бюджэце.
Цалкам імаверна, што падобныя «здзелкі», разам з звужэннем міжнароднага кола «кепскіх хлопцаў», якія (пакуль) падтрымліваюць палітыку Расіі, могуць усур’ёз звузіць магчымасці той весці вайну.
Але з іншага боку, пры такіх справах можна чакаць, што ў бліжэйшы час кампанія за зняццё санкцыяў істотна актывізуецца.



Комментарии