Святлана Ціханоўская удзельнічае у Мюнхенскай Канферэнцыі
- 5 часов назад
- 1 мин. чтения

Пяты ўдзел дэлегацыі ОСЦ у Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы дае наглядны прыклад, які прагрэс зрабілі Дэмакратычныя сілы Беларусі за гэты час на міжнароднай арэне.
Пачатковы статус простых гасцёў канферэнцыі хутка падняўся да выступленняў у панэльных дыскусіях і арганізацыі сайд-івэнтаў (мерапрыествы, якія не ўваходзяць у асноўную сетку падзеяў, а арганізуюцца «на палёх»).
У гэтым годзе на Канферэнцыі ўпершыню будзе ня проста ўдзел у дыскусіях на агульныя тэмы, а арганізуецца асобнае мерапрыемства, якое ўключана ў асноўную праграму, цалкам прысвечанае праблеме Беларусі. Такога высокага статусу нашая краіна яшчэ не дасягала.
Удзелу Ціханоўскай у Канферэнцыі было прысвечана адмысловае паведамленне ў акаўнце Канферэнцыі ў сеціве Х.
Гэта значыць, што Ціханоўская робіцца хэдляйнерам і полісімэйкерам Мюнхенскай канферэнцыі. Што сведчыць таксама пра высокую ступень легітымнасці на міжнароднай арэне.
Вось і адказ усім тым, хто кажа, што каманда Ціханоўскай анічога ня робіць, ды што пра Ціханоўскую даўно ўсе забылі, ды што тэма Беларусі даўно сыйшла з міжнароднай павесткі. Карацей – перагортвайце старонку, беларусы, ніхто вам не дапаможа...
А выходзіць акурат наадварот: і Ціханоўская застаецца міжнародна прызнаным лідэрам Дэмакратычных сілаў Беларусі, і тэма Беларусі робіцца ўсё больш істотнай у міжнароднай палітыцы.
Што набліжае да ажыццяўлення стратэгіі «тлустай чырвонай лініі на ўсход ад Воршы».



Комментарии