top of page

Нагода адзначыць

  • 28 янв.
  • 2 мин. чтения
Статут Великого Княжества Литовского 1588 года, свода законов, который действовал на территории ВКЛ до 1840 года. Этот документ был напечатан на старобелорусском языке в Вильно
Статут Великого Княжества Литовского 1588 года, свода законов, который действовал на территории ВКЛ до 1840 года. Этот документ был напечатан на старобелорусском языке в Вильно. 

438 гадоў таму, 28 студзеня 1588 году, Жыгімонт Ваза, нядаўна абраны каралём польскім і вялікім князем літоўскім, зацвердзіў Трэцюю рэдакцыю Статуту Вялікага Князтва Літоўскага.

 

Статут з'яўляўся зводам законаў, у які, у тым ліку, увайшлі нормы, характэрныя для канстытуцыйнага права (чаго не было ў той час у заканадаўчай практыцы іншых дзяржаў Еўропы). У прыватнасці, Статут адзначаў падзел улады на тры галіны: заканадаўчую, выканаўчую і судовую. Статут захоўваў суверэнітэт Вялікага Княства ў складе Рэчы Паспалітай. На пасады ў Княстве можна было прызначаць толькі тых, хто нарадзіўся на ягонай тэрыторыі. Статут дазваляў вольна выязджаць у іншыя дзяржавы (за выключэннем варожых) на вучобу ці дзеля лячэння. Пры гэтым маёмасць гэтых людзей заставалася пад абаронай, і па вяртанні гаспадара вярталася яму цалкам. Сваёй маёмасцю можна было свабодна распараджацца і пры знаходжанні за мяжой. Прывілеі, прапісаныя ў Статуце, тычыліся, перш за ўсё, шляхты. Тым ня менш, Статут абараняў і правы «простых людзей».

На тэрыторыях Літвы і Беларусі Статут дзейнічаў да 1840 г.

У Прадмове да Статуту тагачасны падканцлер літоўскі Леў Сапега напісаў словы, якія захоўваюць вялікю актуальнасць і для нас:

«Заўважалі тое мудрыя людзі ўсіх вякоў, што ў кожнай рэчы паспалітай прыстойнаму чалавеку нічога ня можа быць даражэй за вольнасьць. А няволяй так мусіць гідзіцца, што павінен яе ня толькі скарбамі, але й сьмерцю самой ад сябе адганяць.

А таму ўсе людзі прыстойныя не шкадуюць выносіць супраць кожнага непрыяцеля ня толькі маёмасьць, але і жыцьцяў сваіх, каб пад іх жорсткае панаваньне ня трапіць. Каб ня мусілі жыць пазбаўленыя вольнасьці сваёй, паводле волі і разуменьня чужынцаў.

Але ўжо мала таго, каб чалавек ня быў у няволі вонкавага непрыяцеля, а мусіў дамашняга непрыяцеля над сабой трываць. Таму вынайдзеныя той муштук або вудзіла дзеля стрыманьня кожнага нахабніка. Каб баяўся закону, усякага гвалту і сваволі ўнікаў. І над больш слабым і горшым ня здзекваўся, а таксама ня мог прыгнятаць яго. Бо для таго законы ўстаноўленыя, каб багатаму і моцнаму ня ўсё было вольна чыніць.»

(Пераклад на сучасную беларускую мову Івана Саверчанкі)


Комментарии


2024. Рэспубліка Беларусь

bottom of page