top of page

Чаму да ацэнак экспэртаў АГП варта прыслухощвацца

  • 21 июл.
  • 2 мин. чтения

Дванаццаць гадоў таму эксперты АГП ўжо бачылі тое, што сёння стала відавочным.

Вось такую заяву Палітычная рада Аб'яднанай грамадзянскай партыі прыняла 19.03.2014. Гэтая заява, прынятая больш за дванаццаць гадоў таму, сёння ўспрымаецца не проста як палітычная пазіцыя, але і як прыклад дакладнага стратэгічнага аналізу. Яшчэ ў 2014 годзе эксперты АГП не абмяжоўваліся ацэнкай бягучых падзей, а спрабавалі зразумець логіку дзеянняў Крамля і прагназаваць яе наступствы для Беларусі. Час пацвердзіў, што гэтыя высновы былі не выпадковымі, а грунтаваліся на глыбокім разуменні працэсаў, якія адбываліся ў рэгіёне.

 

Расійскія войскі пазбаўляюць беларускі народ права выбару

Заява Палітычнай рады Аб'яднанай грамадзянскай партыі

Уварванне Расіі ва Украіну паказала, што Расія не спыняецца перад ужываннем ваеннай сілы. Відавочна, што тое самае можа адбыцца і з Беларуссю, калі Расія палічыць, што яе інтарэсы ўшчамляюцца. І гэтая пагроза ўзмацняецца.

Беларусь пачалі напаўняць расійскія войскі. Раптоўна ў Беларусі пачаліся сумесныя з Расіяй вучэнні. У нашай краіне, якая ў 1994 годзе ўзяла курс на нейтралітэт, у вялікай колькасці з'яўляюцца расійскія ваенныя самалёты, зенітна-ракетныя комплексы.

Гэта груба супярэчыць артыкулу 18 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Нагнятанне напружанасці, дэманстрацыя ваеннай моцы Расіяй — гэта не проста высвятленне адносін з Украінай і Еўропай. Пуцінскі рэжым, імперскія апетыты якога ўзраслі пасля анексіі Крыма, дае зразумець нам, беларусам, што ў выпадку дэмакратычных пераўтварэнняў Беларусь таксама чакае поўная або частковая акупацыя.

Такім чынам, расійская ваенная прысутнасць абмяжоўвае права беларускага народа на выбар свайго шляху развіцця.

У сувязі з гэтым Палітычная рада Аб'яднанай грамадзянскай партыі патрабуе ад Расіі спыніць умяшанне ва ўнутраныя справы Рэспублікі Беларусь і неадкладна вывесці ўсе расійскія войскі з тэрыторыі нашай краіны.

19.03.2014

*

Такім чынам, як мы бачым, для экспертаў АГП эскалацыя напружанасці з боку Расіі не была нечаканасцю. Справа ў тым, што падобныя дзеянні адпавядаюць логіцы развіцця ўсходняга суседа, які і надалей прытрымліваецца курсу на стварэнне імперыі. Іншай нацыянальнай ідэі ў іх няма.

Толькі экспансія, захоп чужых тэрыторый, падпарадкаванне іншых народаў, русіфікацыя. Прычым русіфікацыя выкарыстоўваецца і як інструмент — калі яе праводзяць у дачыненні да суседніх краін пад падставай абароны рускамоўнага насельніцтва, — і адначасова як мэта: асіміляваць іншыя народы, каб потым ужо з гэтых тэрыторый рухацца далей, адваёўваючы сабе прастору «ад мора да мора».

Гэтая логіка не зменіцца. Яшчэ раз паўторым: іншых ідэй развіцця ў іх няма. Таму Еўропе ўжо час гэта ўсвядоміць, перастаць спадзявацца на «перазагрузку», «нармалізацыю» ці «супакаенне агрэсара» і сур'ёзна рыхтавацца да адпору імперыі, апетыты якой будуць толькі расці.

*

Для любой экспертнай супольнасці галоўны крытэрый — не гучнасць заяў, а тое, наколькі дакладна яны вытрымліваюць выпрабаванне часам. У выпадку АГП гэта выпрабаванне пройдзена. Таму сёння ёсць сэнс уважліва чытаць і слухаць тых, хто ўжо аднойчы здолеў своечасова распазнаць пагрозы і папярэдзіць пра іх. Не таму, што яны прэтэндуюць на непахісную ісціну, а таму, што іх аналіз ужо даказаў сваю каштоўнасць на практыцы


Комментарии


2024. Рэспубліка Беларусь

bottom of page