top of page

Спорт і палітыка – браты навек?

  • 5 часов назад
  • 4 мин. чтения
Олимпийские кольца и логотип паралимпийских игр в Кортина д'Ампеццо, январь 2026 года
Олимпийские кольца и логотип паралимпийских игр в Кортина д'Ампеццо, январь 2026 года. Фото Reuters

У апошнія гады ў беларусаў значна скарацілася матывацыя сачыць за спартовымі мерапрыемствамі. Спартоўцаў, якія падтрымліваюць рэжым і на спаборніцтвы не дапускаюць, і заўзець за іх неяк ня хочацца.

 

А незалежную каманду, якая б базавалася ў замежжы і выступала пад бел-чырвона-белым сцягам, стварыць пакуль не атрымліваецца. (Хоць Алімпійскі рух ужо мае досвед удзелу каманды, сфармаванай з уцекачоў: у летняй Алімпіядзе-2016 у Рыё-дэ-Жанэйра выступала каманда, складзеная з бежанцаў з Сірыі, Паўднёвага Судану, Дэмакратычнай Рэспублікі Конга і Эфіопіі. Магчымасць рыхтавацца да Гульняў ім далі такія краіны як Бразілія, Люксембург, Нямеччына, Кенія.)

Тым ня менш, калі адбываюцца значныя спартовыя падзеі (кшталту Алімпійскіх гульняў), заўжды з’яўляецца нагода прыгадаць пра тое, чым ёсць спорт для чалавецтва, і наколькі тое, што адбываецца ў ім і вакол яго, адпавядае і нашым запытам і чаканням, і сваім уласным прынцыпам.

На старонцы нашай партыі ў Фэйсбуку нядаўна была размешчана інфармацыя пра тое, як Міжнародны алімпійскі камітэт запатрабаваў змяніць дызайн формы алімпійцаў Гаіці – праз палітычны мэсэдж, які прысутнічаў у малюнку. У тым выпадку дызайнерка не пайшла на прынцып, але змяніла малюнак на тканіне так, што ён, страціўшы сваю наўпроставую палітычную складаючую, захаваў сымбалічны змест.



У іншым выпадку МАК забараніў украінскаму скелетаністу Уладзіславу Гераскевічу выступаць на бягучых Алімпійскіх гульнях у шлеме, на якім былі змешчаны партрэты украінскіх спартсмэнаў, загінулых у выніку расійскай агрэсіі. Калі Гераскевіч адмовіўся, яго дыскваліфікавалі.


Скелетонист Владислав Гераскевич в шлеме памяти с портретами украинских атлетов
Скелетонист Владислав Гераскевич в шлеме памяти с портретами украинских атлетов. Фото: Franck Fife/AFP/Getty Images

Гэта ўзняла сярод беларусаў у сацыяльных медыя дыскусію наконт адэкватнасці такога рашэння і сумяшчальнасці спорту і палітыкі. Як гэта даволі часта бывае, колькасць меркаванняў апынулася прыкладна роўнай колькасці ўдзельнікаў дыскусіяў.

Калі звярнуцца да гісторыі, нягледзячы на папулярнасьць меркаваньня, што спорт і палітыка ёсьць рэчамі несумяшчальнымі, рэчаіснасьць часьцяком і відавочна дэманстравала адваротнае. Значыня спартовыя падзеі заўжды – яшчэ з часоў Антычнасьці – былі сродкам палітыкаў у дасягненьні сваіх мэтаў. Прыгадайма вядомага ўсім Нэрона: дзеля таго, каб мець магчымасць паспаборнічаць на Алімпійскіх гульнях, ён загадаў перанесці тэрмін іхняга правядзення на два гады, а на саміх Гульнях зрабіўся шасціразовым алімпіёнікам (пераможцай). Перамога яму была прысвоена нават у тым забегу калясніцаў, у якім ён проста зваліўся са сваёй калясніцы і нават не дабраўся да фінішу.

І наш час дае вялікую колькасць прыкладаў змяшання спорту і палітыкі з актыўным выкарыстаннем першай апошняга. Хрэстаматыйным прыкладам чаго зьяўляюцца ХІ Летнія Алімпійскія Гульні, якія адбыліся ў жніўні 1936 г. у Бэрліне – сталіцы тагачаснага Трэцяга Райху (пра гэта мы напішам у асобным матэрыяле – гісторыя цікавая).


Олимпийский факел по дороге в Берлин
Олимпийский факел по дороге в Берлин. Источник фото: Википедия

Шалёнай прапагандай савецкага ладу адзначыліся і летнія Алімпійскія гульні 1980-га, цэнтрам правядзення якіх была Масква, але шэраг спартовых падзеяў якой праводзіліся ў Мінску, Кіеве, Таліне і Ленінградзе. Падчас халоднай вайны прэстыж атрымання чэмпіёнскіх тытулаў узняўся да такіх вышыняў, што колькасць залатых медалёў прыроўнівалася да колькасці ядравых боегаловак.


Два советских медведя образца 1980 года
Два советских медведя образца 1980 года (Нидерланды)

Асобнае месца займае тэма Гульняў і вайны. Бо, як вядома, у старажытнасці пад час правядзення Гульняў абвяшчалася перамір’е. Пасля адраджэння Гульняў у наш час, войны аказаліся мацнейшымі. І ўжо ня іх спынялі дзеля Гульняў, а Гульні адмяняліся праз войны. А калі яны праводзіліся, бадай, адзіным спосабам прадэманстраваць сваю нязгоду з гэтым спалучэннем часу вайны і часу Гульняў, засталася адмова ад удзелу ў Гульнях – як прынятая самімі камандамі, так і ў ведзеная супраць камандаў.

На першыя пасляваенныя Гульні, якія праводзіліся ў Лёндане ў 1948-ым, не былі запрошаны каманды Нямеччыны і Японіі, як краінаў-агрэсараў, развязаўшых Другую сусветную вайну. У 1956-ым у Мельбурн не прыехалі зборныя Егіпту, Іраку і Лівану – у знак пратэсту супраць уварвання Ізраілю на Сінайскую паўвыспу. Ад удзелу ў той жа Алімпіядзе адмовіліся Гішпанія, Нідэрлянды і Швейцарыя, падставай чаму быў пратэст супраць задушэння савецкімі войскамі паўстання ў Вугоршчыне.

Рэкордным па колькасці ўдзельнікаў стаў абйкот усё той жа маскоўскай Алімпіяды. 60 краін адмовіліся прыняць у ёй удзел з-за савецкага ўварвання ў Аўганістан у снежні 1979-га. Адсутнасць вялікай колькасці моцных спартсмэнаў выклікала скептычнае стаўленне да тых Гульняў і іхніх вынікаў.

Што цікава, спробы вярнуцца да Алімпійскага перамір’я, якія пачаліся з 90-ых мінулага стагоддзя і працягваюцца дагэтуль, супалі з некакторымі буйнымі канфліктамі. У прыватнасці, Гульні 2002, 2004, 2010 гг. Праходзілі на фоне войнаў у Іраку і Аўганістане.

І, канечне, усе памятуюць, якую «радасць» прынела спорту, свету і міру Расія, атакаваўшы ў 2008-ым Грузію напярэдадні адкрыцця Алімпіяды ў Пекіне, пачаўшы вайну супраць Украіны ў праменжак часу паміж Алімпійскімі і Паралімпійскімі гульнямі 2014-га, а таксама поўнамаштабным уварваннем ва Украіну з вядзеннем баявых дзеянняў пад час Алімпіядаў 2022, 2024 і 2026 гг.

Ня дзіўна, што гэта ўсё ўздымае прытанне: а ці патрэбныя камусці гэтыя Гульні, якія даўно ўжо ператварыліся ў гульні ў палітыку і вайну? Але нават пад час Другой Сусветнай, калі ў Лязане Міжнародны алімпійскі камітэт толькі думаў, як бы яму адрадзіць Гульні, зняволеныя ў нямецкіх канцэнтрацыйных лягерох праводзілі свае Алімпійскія гульні. Бадай, гэта – лепшы адказ на пастаўленае вышэй пытанне. Нягледзячы на тое, што палітыка будзе і далей умешвацца ў іх, Гульні будуць даваць людзям радасць і надзею нават у самыя змрочныя часы.  



Комментарии


2024. Рэспубліка Беларусь

bottom of page