top of page

Знешнія рэсурсы дыктатуры (іранскай)

Члены иракских сил безопасности и шиитские боевики
Члены иракских сил безопасности и шиитские боевики, Фото Reuters использовано в иллюстративных целях

Сучасныя дыктатуры не саромеюцца звяртацца па знешні сілавы рэсурс, каб абараніць сваю ўладу.


Раней дыктатары дзеля захавання сваёй улады абапіраліся на свае ўласныя сілы. Не, гаворка не ідзе пра фінансавую дапамогу, ці дапамогу, напрыклад, зброяй – на тым трымаліся шмат якія дыктатуры другой паловы ХХ стагоддзя. Але пры задушэнні пратэстаў выкарыстоўваць «варагаў» не прыходзіла ў галаву. Выключэннямі былі ўзброеныя канфлікты, кшталту грамадзянскай вайны ў Анголе, якая прывяла да кубінскай інтэрвенцыі. Асобна стаіць сітуацыя ў «сацыялістычным лягеры», дзе ў выпадку паўстання ў якім-небудзь «бараку» (Нямеччына 1953, Вугоршчына 1956, Чэхаславаччына 1968) туды прыбягалі савецкія вертухаі і душылі незадаволеных. Але тое было звязаным з жорсткай гіерархіяй, у якой вышэйшае месца займала савецкае кіраўніцтва, якое з’яўлялася чымсці кшталту «дыктатарам па-над дыктатармі». Цяпер, дарэчы, гэтая сітуацыя на постсавецкай прасторы інстытуцыяналізавалася ў рамках АДКБ.

А вось сучасныя дыктатуры не саромеюцца звяртацца па знешні сілавы рэсурс, каб абараніць сваю ўладу. Тыя ж кубінцы з’яўляюцца адным з апірышчаў рэжыму чавістаў у Венесуэле. Пра што яскрава сведчыць інфармацыя пра 32 кубінцаў, загінуўшых пад час амерыканскай аперацыі па арышце Мадура. Нават расійскі рэжым быў вымушаны звярнуцца па дапамогу да свайго «калегі» з Паўночнай Карэі па жывую сілу, бо сваей відавочна бракавала.

Іранская дыктатура таксама знаходзіцца ў рэчышчы сучасных трэндаў. Калі апошнія пратэсты ўсю краіну, тамтэйшы рэжым звярнуўся да сваіх проксі. У першую чаргу гаворка ідзе пра «ірацкую міліцыю». Пад гэтай назвай хаваецца парасонікавая арганізацыя «Сілы народнай мабілізацыі», якая аб’ядноўвае парамілітарныя фармаванні ірацкіх шыітаў, езідаў і хрысціянаў. Хоць фармальна «міліцыя» лічыцца часткай ірацкіх узброеных сілаў і ммусіць падпарадкоўвацца прэм’ер-міністру гэтай краіны, у рэяльнасці яна выконвае распараджэнні вярхоўнага лідэра Ісламскай Рэспублікі Іран – аяталы Алі Хаменэі. Ужо 6 студзеня з’явілася інфармацыя, што на тэрыторыю Ірана для ўдзелу ў задушэнні пратэстаў увайшлі каля 800 шыіцкіх «міліцыянтаў». Афіцыйным прыкрыццём іхняга ўваходу ў Іран была пілігрымка да грабніцы восьмага шыіцкага імама Алі ар-Рыды (VII-VIII ст.), якая знаходзіцца ў горадзе Мешхед. Да 15 студзеня колькасць ірацкіх байцоў у Іране дасягнула 5 000 чалавек.

Іншая замежная арганізацыя, якая дала свае рэсурсы іранскаму рэжыму, – Ліва Фатыміюн. Гэта ўжо афганская шыіцкая парамілітарная арганізацыя. Яна знаходзіцца пад патранажам (фінансаванне, навучанне, забеспячэнне) Корспусу варатвых ісламскай рэвалюцыі. Не застаўся ў баку і адзін з самых блізкіх саюзнікаў аятолаў – шыіцкая ліванская арганізацыя Хезбала.

Удзел замежных баевікоў у задушэнні іранскіх пратэстаў ня носіць характар бескарыснай сяброўскай дапамогі. Па інфармацыі з некаторых крыніцаў, ірацкім «міліцыянтам» за іхнюю «інтэрнацыянальную дапаогу» было абяцана па 600$.

А па той інфармацыі, якая паступае ў бягучы час, іранскі рэжым увёў войскі і бранетэхніку ў той самы горад Мешхед. Як кажуць, гэта было зроблена ня столькі дзеля процідзеяння пратэстам, колькі дзеля недапушчэння некантарляваных сутыкненняў паміж замежнымі баевікамі і жыхарамі гораду.

Тут хаваецца адна з небяспекаў прыцягнення вонкавых сілаў для барацьбы з уласным грамадствам: тыя самыя «варагі» могуць пачаць прэтэндаваць на сваю частку ўлады. Такое таксама часцяком здаралася ў гісторыі. Ісламскія ўладары эпохі сярэднявечча, якія адчувалі сябе неўпэўнена на сваіх тронах, імкнуліся абакружыць сябе асабістай аховай, набранай з чужаземных рабоў – гулямамі, малюкамі, янычарамі. Завяршалася гэта звычайна тым, што гэтыя чужаземныя рабы самі захоплівалі ўладу, ці звяргаючы сваіх былых гаспадароў, ці ператвараючы іх у сваіх палонных. Можа, гэта будзе ўрокам для сучасных дыктатараў. Але не – калі б дыктатары маглі чамусці вучыцца, яны б не рабіліся дыктатарамі. Бо гэта – самая небяспечная прафесія на зямлі.

У наш час назіраецца інтэрнацыяналізацыя дыктатарскіх рэжымаў, калі пратэсты ў краіне набываюць масавы характар.

Комментарии


2024. Рэспубліка Беларусь

bottom of page