З Калядамі і Новым годам!
- ksnsanny2024
- 24 дек. 2025 г.
- 1 мин. чтения

Дарагія беларусы!
Аб'яднаная грамадзянская партыя шчыра віншуе вас з Калядамі і Новым годам!
Гэтыя светлыя святы аб'ядноўваюць нас вакол вечных каштоўнасцяў – міру, годнасці, салідарнасці і клопату адзін пра аднаго. Яны нагадваюць аб сіле чалавечага духу, аб важнасці праўды, справядлівасці і ўзаемнай павагі, якія дапамагаюць пераадольваць цяжкасці і захоўваць надзею нават у няпростыя часы.
Мы жадаем кожнаму дому цяпла і утульнасці, кожнай сям'і – здароўя, згоды і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні. Няхай Новы год прынясе Беларусі мір, свабоду, павагу да чалавека і ягоных правоў, а ўсім нам – магчымасці для стварэння, сумленнай працы і годнага жыцця на роднай зямлі.
Няхай каляднае святло ўмацуе веру ў лепшую будучыню, а надыходзячы год стане крокам да абнаўлення, адзінства і справядлівасці.
З Калядамі і Новым годам!
Аб'яднаная грамадзянская партыя Беларусі



Комментарии