top of page

Хто піхае Беларусь у «русский мир»?

  • 23 янв.
  • 1 мин. чтения
Фота: AP/Scanpix
Фота: AP/Scanpix

Чаму ідэёлаг «русского мира» Дугін ўжо лічыць Беларусь неадымальнай часткай «русского мира»?


Ідэёлаг «русского мира» Дугін выступіў з пагрозамі ў бок незалежных краін Цэнтральнай Азіі і Каўказу. У цяперашнім свеце, дзе, па ягоных словах, міжнароднае права «больш не задавальняе інтарэсы вялікіх дзуржаў», Расія, маўляў, мусіць зрабіцца «цэнтрам сілы» і ўзяць гэтыя краіны пад свой кантроль.

Як лічыце, чаму Дугін не прыгадаў Беларусь? Ці не таму, што ён лічыць яе ўжо неадымальнай часткай «русского мира»?

На гэтым фоне словы Дугіна добра адцяняюць выказванні некаторых беларускіх палітыкаў (ці каляпалітыкаў) наконт «неабходнасці дыялогу», «вядзення бізнэсу», «зняцця санкцый» з рэжыма, які 30 год усімі сваімі сіламі пхаў Беларусь у «русский мир» і працягвае гэта рабіць дагэтуль. Дзіўна назіраць, як гэтыя людзі старанна заплюшчваюць вочы на гэтую акалічнасць, як і на тую відавочную пагрозу, якую нясе з сабой «русский мир» як суседнім народам, так і ўсёй Еўропе. І, далібог, вялікія сумненні існуюць, што яны гэта робяць праз нейкую сваю наіўнасць ці неабазнанасць у бягучай сітуацыі ў нашым рэгіёне.

Яны ўсё цудоўна разумеюць і дзейнічаюць цалкам свядома. А вочы яны ня столькі сабе заплюшчваюць, колькі імкнуцца заплюшчыць іх іншым.

Комментарии


2024. Рэспубліка Беларусь

bottom of page