Вынікі апазіцыйных праймерыз 2020 і выбараў у КР 2024 года. – Параўнаем?
- ksnsanny2024
- 28 янв.
- 1 мин. чтения

Шэсць гадоў таму, 27 студзеня 2020-га, беларуская апазіцыя абвясціла праймерыз па вызначэнні адзінага кандыдата для ўдзелу ў запланаваных на той год прэзідэнцкіх выбараў.
Сярод удзельнікаў былі старшыня АГП Мікалай Казлоў, старшыня Руху «За Свабоду» Юры Губарэвіч, два сустаршыні БХД – Павел Севярынец і Вольга Кавалькова, старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч. Павел Севярынец і Аляксей Янукевіч вырашылі пакінуць кампанію на сярэдзіне працэсу.
Сітуацыя для правядзення праймерыз тады была больш чым неспрыяльная. Супраць працавалі ня толькі рэжым з традыцыйным ціскам, звышскептычныя эксперты-аналітыкі і агульная насцярожанасць грамадства ў дачыненні да ініцыятываў апазіцыі, але і пандэмія, якая як раз тады пачала набіраць абароты.
У выніку, давялося па ходу мяняць фармат праймерыз: замест паездак па рэгіёнах з «жывым» галасаваннем на месцах, каб не падвяргаць рызыцы ўсіх ўдзельнікаў працэсу, было прынятае рашэнне замяніць паездкі на галасаванне анлайн.
Бадай, гэта быў першы беларускі досвед правядзення падобнага інтэрнэт-галасавання. Тых, хто прыняў у ім удзел, было няшмат – каля 4500 чалавек. Што прыблізна карэлюецца з галасаваннем у Каардынацыйную Раду ў 2024-ым.
Пераможцам у тым анлайн-галасаванні быў лідэр АГП Мікалай Казлоў. Ён набраў 1774 голаса (39,8%).
Калі параўноўваць гэта з вынікамі галасавання ў КР, дык вынік Мікалая саступае толькі паказальнікам пераможцаў – блоку каманды Паўла Латушкі і Руху «За Свабоду» (2358 галасоў), але і ў галасаванні ў КР удзел прымала крыху большая колькасць выбарцаў – 6723 чалавекі.



Комментарии