Будучыні ня будзе ІІ

Працяг
Пачатак тут: Будучыні ня будзе І
Прынцыпы акадэмічных свабодаў і аўтаноміі ўніверсітэтаў ад дзяржавы прыводзяць да станоўчых вынікаў, бо толькі так можна выхаваць у будучай інтэлектуальнай, навуковай, інжынэрнай эліты здольнасьць мысьліць крытычна, вызначаць праблемы й выпрацоўваць рашэньні. Гэта – тое, што дазваляе дзяржавам і грамадствам рухацца наперад. Гэта абумовіла навуковы й тэхналягічны рывок эўрапейскіх краінаў, што вывела наш кантынент на лідуючыя пазіцыі ў сьвеце. Нават Расійская імперыя пеарняла гэты досьвед.
«Я другой такой страны не знаю, где так вольно, смирно и кругом»
А вось зь зьяўленьнем «першай сацыялістычнай краіны рабочых і сялянаў», у якой «так вольно дышит человек» сітуацыя зьмянілася карэнным чынам. Дзяржава ня проста пачала нахабна ўлазіць ва ўніверсітэцкія справы, цалкам зьнішчыўшы як акадэмінчыя свабоды, так і аўтаномію ўніверсітэтаў. Ёй трэба было давесьці справу да канца, каб сльядоў свабоды не засталося ня толькі ў арганізацыі ўніверсітэцкага жыцьця, але й у саміх душах тых, хто яго датычны – адміністрацыі, прафесуры, студэнтаў.
Наступ на ўніверсітэцкую аўтаномію быў адным зь першых мерапрыемстваў новай улады. Спрабуючы адстаяць права на яе захаваньне, у шэрагу маскоўскіх вышэйшых навучальных установаў у пачатку 20-ых прайшлі страйкі прафесуры. У адказ улады арыштавалі вялікую колькасьць прафесароў, а таксама рэктараў. Шмат хто зь іх неўзабаве зрабіліся пасажырамі гэтак званых «філязофскіх параходаў», на якіх з квітком у адзін канец адпраўлялася інтэлектуальная эліта.
У 1924-ым па ўніверсітэтах пракацілася вялікая хваля «чыстак», у ходзе якіх былі адлічанымі дзясяткі тысячаў студэнтаў. Іхняй асноўнай правіннасьцю перад новай уладай было іхняе «непралетарскае паходжаньне».
Супраць тых, хто застаўся ва ўніверсітэтах ды ў навуцы, пачалі арганізоўваць адмысловыя працэсы. Першым зь іх была гэтак званая «акадэмічная справа» (1929-1931), па якой былі арыштаванымі й адпраўленымі на катаргу больш за сто навукоўцаў. Сярод іх быў вядомы расійскі гісторык Мацьвей Любаўскі, які займаўся вывучэньнем Вялікага Княства Літоўскага. Да рэвалюцыі ён замаў пасаду рэктара Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэту, на якой пасьлядоўна адстойваў акадэмічныя свабоды й універсітэцкую аўтаномію. Тады ж пад суд (і на катаргу) трапіў вядомы расійскі палеянтоляг і заёляг беларускага паходжаньня Аляксей Бялыніцкі-Біруля – удзельнік палярнай экспэдыцыі барона Эдуарда Толя (1900-1902).
Нават у блякадным Ленінградзе рэпрэсіі не спыняліся. Ахвярамі сфабрыкаванай НКВД справы гэтак званага «Саюзу старой рускай інтэлігенцыі» (1941-1942) зрабіліся 127 навукоўцаў і выкладчыкаў вышэйшых навучальных установаў. Быццам, бяз гэтага мала было людзям пакутаў.
Хоць асноўнымі ахвярамі падобных працэсаў рабіліся, у асноўным, навукоўцы-гуманітарыі (у першую чаргу – гісторыкі), прадстаўнікі прыродазнаўчых навукаў, а таксама канструктары й ін таксама не заставаліся ў баку ад рэпрэсіяў. Да інжэнэраў ды канструктараў савецкі камуністычны рэжым ставіўся з сваёй спэцыфікай. Калі яму не былі патрэбнымі філёзафы, гісторыкі ды іншыя гуманітарыі, каліі яны не працуюць на падмацаваньне й праслаўленьне марксісцкай тэёрыі, дык фізыкі, хімікі ды канструктары былі яму патрэбнымі дзеля стварэньня ўзбраеньняў, пры дапамозе якіх можна было дыктаваць сваю волю іншым народам, а тое й зьдзейсьніць «сусьветную рэвалюцыю».
Рабсства для навукоўцаў
Але й для іх свабода не прадугледжвалася. Яшчэ ў пачатку 30-ых узьніклі гэтак званыя «шарашкі» – канструктарскія бюро ды лябараторыі пры турмах, дзе зьмяшчаліся арыштаваныя па сфабрыкаваных справах інжынеры ды навукоўцы пэўных профіляў. У адрозьненьне ад звычайных зьняволеных, яны карысталіся пэўнымі прывілеямі. Далёкімі, зразумела, ад тых, якія даў навукоўцам у свій час Фрыдрых Барбароса. Але ў савецкай рэчаіснасьці й дататковы харчовы паёк ды праца па ўлюбёнай прафесіі ды яшчэ й у цяпле былі недасягальнай марай мільёнаў.
У расійскай ды беларускай дзяржаўнай прэсе, бывае, праскокваюць матэрыялы з прыхаванай «рэклямай» сталінскіх шарашак. Маўляў, так, рэпрэсіі ды ўсё гэткае. Затое ідэяльныя ўмовы для працы: усе адмыслоўцы разам, могуць абмяркоўваць і вырашаць праблемы ў рэжыме 24/7, анічога не адцягвае ўвагу ад прафесійных абавязкаў, ды яшчэ й пад надзейнай аховай, ды з запесьпячэньнем высокай ступені сакрэтнасьці… А якія навуковыя прарывы былі зьдзейсьнены, а якія канструктарскія рашэньні былі знойдзены…
Але ж, нават калі пакінуць у баку ўвесь антыгуманізм і амаральнасьць прынцыпаў арганізацыі гэтых установаў, просты аналіз гэтых «прарываў» ды «рашэньняў» дэманструе, што яны грунтаваліся, перш за ўсё, не на ўласных ідэях і адкрыцьцях, а на масавым «запазычаньні» адкрыцьцяў, рашэньняў, прарываў, якія зьдзяйсьняліся навукоўцамі «вольнага сьвету».
Напрыклад, адно з самых «вялікіх» дасягненьняў савецкай «шарашкінай» навукі – стварэньне ўласнай атамнай бомбы – не магло быць магчымым у кароткія тэрміны без таго вялікага аб’ёму інфармацыі, які дастаўлялі савецкім зьняволеным навукоўцам з-за мяжы. Па завяршэньні вайны ў Эўропе савецкія спецслужбы сабралі ўсіх нямецкіх адмыслоўцаў, якія працавалі над нямецкай ядравай зброяй. У выніку, больш за тры сотні нямецкіх спецыялістаў былі ўключанымі ў савецкія распрацоўкі. Сюды варта дадаць нямецкае абсталяваньне й запасы ўрану. Зьнешняя выведка дастаўляла вельмі каштоўную інфармацыю па брытанскіх і маерыканскіх распрацоўках. З амерыканскага праекту «Манхэтан» былі «запазычаны» крытычныя дэталі канструкцыі атамнай бомбы, узбагачэньне ўрану, вытворчасьць плютонію ды шмат якія іншыя ідэі ды рашэньні. Інфармацыя з замежжа дазваляла пазьбегнуць шматлікіх памылак і тупіковых кірункаў працы, што дазволіла, рпа ацэнках, скараціць час стварэньня бомбы на некалькі гадоў.
Але ж да бомбы трэба было дадаць сродкі дастаўкі, якіх у СССР катэгарычна не было. У адрозьненьне ад ЗША, дзе стратэгічная авіяцыя мела высокую ступень разьвіцьця. Дзеля таго, каб «дагнаць Амерыку» й атрымаць сваю стратэгічную авіяцыю, савецкім паўсвабодным канструктарам давялося разабраць і практычна цалкам скапіяваць амерыканскі бамбавік В-29. Па выніку атрымаўся «гонар савецкай авіяцыі» стратыэгічны бамбавік Ту-4.
Нават сам савецкі рэжым зь цягам часу прызнаў, што «рабская праца» навукоўцаў у шарашках не зьяўляецца эфектыўнай, і ад гэтай практыкі адмовіліся. Але гэта ня вызваліла ні савецкую адукацыю, ні спавецкую навуку ад грубага, нават гвалтоўнага ўмяшальніцтва з боку дзяржавы. І што там казаць пра тэхналёгіі, калі праз гэта ў СССР зьнікалі цэлыя навуковыя галіны, такія як генэтыка ды кібернэтыка.
Пра тое, па якім шляху пайшлі ўзаемаадносіны ўніверсітэтаў у Беларусі, і да чаго гэта можа прывесьці, чытайце ў завяршальнай частцы нашага матэрыялу «Будучыні ня будзе».



Комментарии