Сустрэча Святланы Ціханоўскай і Прэзідэнта Україна Уладзімера Зяленскага
- 27 янв.
- 1 мин. чтения

Доўгачаканая сустрэча лідэркі беларускіх дэмакратычных сілаў Святланы Ціханоўскай і Прэзідэнта Україна Уладзімера Зяленскага адбылася!

Два лідэры сустрэліся, каб абмеркаваць супольную стратэгію з еўрапейскімі і амерыканскімі партнэрамі, санкцыйную палітыку ў дачыненні да рэжыму Лукашэнкі, а таксама прыцягненне да адказнасці яго і яго памагатых, у тым ліку – за вываз украінскіх дзяцей.
Лёсы Беларусі і Украіны знаходзяцца ва ўзаемнай сувязі, падкрэсліла Святлана Ціханоўская. Таму яна будзе радая, калі ейная каманда і Аб’яднаны пераходны кабінет, Місія дэмакратычных сілаў ва Украіне будуць мець больш шчыльнае супрацоўніцтва з Украінай.
Уладзімер Зяленскі, з свайго боку, запрасіў Святлану Ціханоўскую наведаць Кіеў з візітам.



Комментарии