Іран: пайшоў трэці тыдзень пратэстаў
- ksnsanny2024
- 12 янв.
- 3 мин. чтения

У Іране з канца снежня мінулага году працягваюцца масавыя пратэсты.
Калі пачыналіся яны як рэчякцыя на эканамічныя праблемы, вельмі хутка з боку пратэстоўцаў пачалі гучаць палітычныя лёзугні, якія заклікаюць да змены палітычнага рэжыму. За мінулыя два тыдні пратэсты ахапілі большую часмтку тэрыторыі краіны. Хоць яны носяць мірны характар, крыніцы называюць лічбы ў сотні, а тое ў тысячы ахвяраў з боку пратэстоўцаў. Гінуць і прадстаўнікі сілавых структураў рэжыму.
На вуліцах іранскі гарадоў гараць машыны і ўрадавыя будынкі. Адбываюцца падпалы мячэтаў, якія ўспрымаюцца як апірышча тэакратынчага рэжыму. Гэта сведчыць пра тое, што іранскае грамадства далёка не такое рэлігійнае, як мы сабе ўяўляем.
Перыядычна ў медыйнай прасторы з’яўляюцца паведамленні пра «захоп» пратэстоўцамі таго ці іншага гораду. Але ў такі паведамленнях не ўдакладняецца, што размець пад «захопам». Па меншай меры, інфармацыі пра фармаванне органаў новай улады нідзе няма. Сын апошняга іранскага шаха Рэза Пехлеві, які сам узяў на сябе функцыі галоўнага каардынатара пратэстаў, заклікае іранцаў «браць пад кантроль» цэнтры гарадоў.
8 студзеня ў краіне быў адключаны інтэрнэт. Адсутнасць даступу ў інтэрнэт уплывае на працу бізнэс-кампаніяў, шпіталяў, аптэкаў, банкаў – акрамя шматлікіх нязручнасцяў для грамадзянаў. У дадатак, адключана і тэлефонная сувязь з вонкавым светам. Гэта значна абцяжарвае доступ да інфармацыі аб тым, што адбываецца у краіне ў бягучы момант.
На гэтым фоне паступаюць супярэчлівыя паведамленні пра сітуацыю на вуліцах іранскіх гарадоў, ахопленых пратэстамі. У першую чаргу, гэта тычыцца колькасці ахвяраў сутыкненняў пратэстоўцаў з басіджамі і вартавымі ісламскай рэвалюцыі. У розных крыніцах называюць ад 198 да больш чым 4000 загінуўшых пратэстоўцаў, у той час як афіцыйныя крыніцы Ісламскай Рэспублікі гавораць пра больш чым 120 забітых «сілавікоў».
Максімальныя лічбы накіраваны на знешнюю аўдыторыю: іранскай апазіцыі трэба прадэманстраваць, што рэжым аятолаў жорстка падаўляе мірныя пратэсты, і міжнародная супольнасць (чытай – Трамп) мусіць выканаць сваё абяцанне і нанесці ўдар па рэжыме. Цяперашняе кіраўніцтва Ірану, са свайго боку, хоча прадэманстраваць, што пратэсты зусім ня мірныя, і рэжым мае права на тое, каб жорстка іх задушыць.
Адначасова паступае інфармацыя, што пратэсты пачынаюць дэманстраваць прызнакі затухання, нягледзячы на заклікі сына апошняга іранскага шаха і спадковага прынца Рэзы Пехлеві, які зрабіўся галоўным голасам (жадае таго хтосці ці не жадае) пратэстоўцаў з амяжой, да захавання вулічнай актыўнасці і захопу цэнтраў гарадоў.
Цяпер, сапраўды, шмат што будзе залежыць ад знешнега фактару. У першую чаргу – ад рашэння, якое прыме Трамп.
Сярод асноўных опцыяў, якія тая можа выкарыстаць, называюць ваенныя ўдары, выкарыстанне «моцных» кібератакаў, пашырэнне санкцыяў, дапамога антыўрадавым сілам. У медыя з’явілася інфармацыя пра сустрэчу Трампа з прадстаўнікамі іранскай апазіцыі, але ні імё1ны ўдзельнікаў з іранскага боку, ні тэма размовы, ні вынікі не агучваюцца. З свайго боку, прадстаўнікі рэжыму аятолаў прапануюць яшчэ адну опцыю – улюбёную Трампам «вялікую здзелку». А некаторыя лічаць, што Трамп цяпер больш пагружаны ў «карыбскія» справы і зоймецца, хутчэй, Кубай, а не Іранам.
Тым ня менш, існуюць моцныя падставы меркаваць, што тэма Ірану ім так проста ня будзе пакінутай. Магчыма, выбар, якую з гэтых опцыяў задзейсніць, будзе зроблены ў бліжэйшы час. На заўтра прызначана сустрэча Трампа з ягонымі галоўнымі дарадцамі, на якой і будуць абмяркоўвацца варыянты.
Найбольш імавернай пакуль з’яўляецца опцыя нанясення ўдараў па рэжыме аятолаў. Так лічыць прафесарка аўстралійскага Макуорыйскага ўніверсітэту Кайлі Мур-Гільберт, якая два гады правяла ў сумнавядомай іранскай турме Эвін па прысудзе за «шпіянаж». Тым ня менш, яна дапускае імавернасць, што аятолы дзеля самазахавання прапануюць Трампу перамовы з «расплывістай» тэматыкай.
Пры гэтым Мур-Гільберт ня лічыць, што для іранцаў вонкавае вырашэнне праблемаў у «венесуэльскім стылі» з’яўляецца найлепшым. Па ейных словах, у такім разе рэжым, прайшоўшы праз некаторыя «касмэтычныя змены», застанецца некранутым. Варта прызнаць, што такога варыянту адмаўляць нельга.
Прынамсі, венесуэльскі досвед дазваляе прызнаць падобны сцэнар досыць імаверным. У такім выпадку і рэжым аятолаў, і кубінскі рэжым, і рэжым Артэгі-Мурыйё ў Нікарагуа могуць згубіць нейкія фігуры першага рангу ці проста заключыць нейкую «вялікую здзелку», якая задаволіць амерыканцаў. Па выніку дыктатарскія рэжымы могуць нават умацавацца.
Такі падыход (калі ён зробіцца асноўным у знешняй палітыцы адміністрацыі Трампа) зробіць малаімаверным і аслабленне дыктатарскіх рэжымаў і ў іншых рэгіёнах свету. Хоць і ў гэтым выпадку захоўваюцца шматлікія фактары (у тым ліку – эканамічны крызіс, унутраныя пратэсты, смерць дыктатара), якія могуць карэнным чынам змяніць сітуацыю і прымусіць Белы Дом скарэктаваць у той ці іншы бок свае падыходы.



Комментарии