Цікавыя «пабокавыя» эфекты ад адключэння інтэрнэту ў Іране
- ksnsanny2024
- 4 дня назад
- 1 мин. чтения

Назіральнікамі было заўважана, што з пачатку іранскага блэкаўту раптам «змоўклі» акаўнты, якія зацята «тапілі» за… незалежнасць Шатляндыі.
Гэта адбываецца ўжо ў другі раз. Упершыню гэта было адзначана пад час мінулага адключэння ў чэрвені мінулага году. Тады «замоўклі» 26% акаўнтаў, якія актыўна прасоўвалі ідэю незалежнасці.
Нельга казаць, што сама тэма незалежнай Шатляндыі трымаецца выключна на фэйквых акаўнтах. Большасць ейных прыхільнікаў – вядомыя і паважаныя людзі. Але акаўнты, якія апынуліся ўразлівымі перад іранскім блэкаўтам, вызначаліся больш скандальным характарам матэрыялаў, нацэленым, як правіла, на распальванне негатыўных пачуццяў шатляндцаў да Брытаніі.
Падобная «пабочка» блэкаўтаў у аўтарытарных краінах можа дапамагчы з вызначэннем фэйкавых акаўнтаў ня толькі з шатляндскай тэматыкай. Было б цікава зірнуць, якія акаўнты з крытыкай Дэмакратычных сілаў Беларусі і іхніх лідэраў замоўкнуць пры адключэнні інтэрнэту дзе-небудзь у Ленінградскай вобласці? Гэта як за часам Другой Сусветнай гестапа вызначала месцазнаходжанне варожых перадатчыкаў: адключэннем электрычнасці ў розных раёнах гораду пад час сеансаў сувязі. Цяперашнія «гестапаўцы» адрозьніваюцца толькі тым, што замест вызначэння іншых, яны «паляць» сваю агентуру.
Тым часам блэкаўт у Іране паступова завяршаецца. Сёння зранку было адзначана невялічкае павялічэнне колькасці запытаў з гэтай краіны. Дарэчы, з выхадам з блэкаўтаў таксама адзначана адна заканамернасць. Па папярэднім досведзе было заўважана, што «першымі ластаўкамі» выхаду з’яўляецца, як правіла, рост трафіку з урадавых установаў на порнасайты.



Комментарии