top of page

Канцлер ФРГ Фрыдрых Мерц перавыбраны кіраўніком ХДС

  • 2 часа назад
  • 1 мин. чтения
Канцлер ФРГ Фрыдрых Мерц
Канцлер ФРГ Фрыдрых Мерц. Фото Revierfoto/picture alliance

Ад імя Аб’яднанай грамадзянскай партыі Беларусі — чальца Еўрапейскай народнай партыі (EPP) — віншуем Фрыдрыха Мерца з пераабраннем на пасаду лідара Хрысціянска-дэмакратычнага саюза Германіі.

Высокі вынік у 91 % галасоў сведчыць пра рост даверу і высокую ацэнку яго дзейнасці з боку партыйцаў. Гэта пацвярджэнне моцнага і адказнага лідарства ў няпросты для Еўропы час.

 

Моцны ХДС умацоўвае Еўрапейскую народную партыю. Моцная і квітнеючая Германія ўмацоўвае ўсю Еўропу. Сёння асабліва важная вырашальная роля Германіі ў забеспячэнні бяспекі, канкурэнтаздольнасці і стратэгічнай устойлівасці нашага кантынента.

Мы разглядаем Фрыдрыха Мерца як вернага сябра дэмакратычных сіл Беларусі, перакананага еўрапейца і палітыка, які паслядоўна выступае за ўмацаванне еўрапейскага суверэнітэту, абароны і эканамічнай канкурэнтаздольнасці. Перакананыя, што пад яго кіраўніцтвам ХДС працягне ўзмацняць агульнаеўрапейскую павестку, а Еўропа стане мацнейшай і больш згуртаванай.

Разлічваем на далейшае канструктыўнае супрацоўніцтва ў межах шырокай агульнаеўрапейскай павесткі дня — дзеля бяспекі, свабоды і дэмакратычнай будучыні Еўропы.

Віншуем і жадаем далейшых поспехаў у служэнні Германіі і ўсёй аб’яднанай Еўропе!


Комментарии


2024. Рэспубліка Беларусь

bottom of page