Зробім Беларускі пункт Нязломнасці ў Кіеве разам! Далучайцеся!
- ksnsanny2024
- 2 дня назад
- 2 мин. чтения

Аб'яднаная грамадзянская партыя далучаецца да збору сродкаў для ініцыятывы валанцёрскага цэнтру «Сустрэча».
«Увесь свет ведае, які зараз ва Украіне цяжкі час, і ў прыватнасці ў Кіеве: мароз, абстрэлы, электраэнегрія па пару гадзін на дзень. Людзі застаюцца без цяпла, без святла, кутаюцца ў тры коўдры, каб зусім не змерзнуць у хаце, калі на вуліцы -16, а батарэі – халодныя.
Часта няма магчымасці нават нармалёва падзарадзіць тэлефон. Карацей, людзі зараз засталіся без рэчаў, якія ў звычайны дзень нават не заўважаеш.
Валанцёрскі цэнтр «Сустрэча» хоча зрабіць сваю версію таго, што ва Украіне называюць «цэнтрам незламності». Месца, куды можна прыйсці, каб сагрэцца, падзарадзіць тэлефон і выпіць гарбаты. Як звычайна: ідэя з’явілася – і мы хочам рабіць гэта адразу. З месцам і часам вызначымся, калі ўсё будзе больш-меньш падрыхтавана.
Але без вашай дапамогі будзе вельмі складана.
Што нам патрэбна для арганізацыі:
цеплавая гармата (вялікі абагравальнік тыпу прамысловага)
палатка/шацёр (арэнда – каля 1000 грывень за дзень, але мабыць у вас такая ёсць?)
генератар
падаўжальнікі, перахаднікі, разетачныя блокі
павэрбанкі, EcoFlow (калі вы можаце штосьці пазычыць ці перадаць – мы будзем радыя)
тэрмапот, каб грэць ваду на гарбату, аднаразовыя стаканчыкі, гарбата, цукар, мабыць – штосьці да гарбаты
Калі ў вас ёсць нешта са спісу (нават на час) – напішыце нам.
Калі можаце дапамагчы з арэндай/закупам – таксама напішыце, мы скажам, што зараз найбольш патрэбна для рэалізацыі ідэі.
Калі вы проста хочаце дапамагчы рукамі – заўсёды радыя.
Рахункі для дапамогі:
па спасылцы на EUR картку (Revolut) ці за нумарам карткі 5354563141951556
Нам трэба паказваць, што мы побач з Украінай. Так, мы намагаемся рабіць гэта штодзённа цягам амаль 6 гадоў, але вораг не спыняецца, не павінны спыняцца і мы.



Комментарии