Пра альтэрнатывы – сапраўдныя й ілжывыя

Некалькі дзён таму мы разьмясьцілі на сваёй старонцы ў Фэйсбуку пост, у якім была спасылка на інтэрвію Сьвятланы Ціханоўскай. Там жа мы прапанавалі чытачам падумаць, хто прадстаўляе іхнія інтарэсы: пані Ціханоўская ці Пуцін з Лукашэнкам. Адзін з нашых чытачоў (пад нікам Vasili Vasili) абурыўся прапанаванай альтэрнатывай, запярэчаўшы, што альтэрнатыва можа быць і іншая. Мы запыталіся ў яго, як ён сабе гэтую альтэрнатыву ўяўляе. На што атрымалі наступны адказ:
«Вы снова пытаетесь подменить предмет обсуждения. Я не предлагаю проводить выборы прямо сейчас, не собираюсь назначать нового лидера и тем более не предлагаю объявлять представителем беларусов человека, который лично мне нравится.
Я предлагаю главное – ПРЕКРАТИТЬ представлять Светлану Тихановскую как «лидера беларусов», «лидера нации» или «избранного президента» без убедительного подтверждения соответствующих полномочий (а их нет и быть не может). Это относится как к ней самой, так и к тем, кто использует её медийность для приобретения политического влияния в ЕС и США.
Для защиты интересов беларусов за рубежом совершенно не нужен единый самопровозглашённый представитель. Различные общественные организации, правозащитные инициативы, группы граждан и отдельные люди могут самостоятельно обращаться к правительствам демократических стран, рассказывать о политзаключённых, добиваться их освобождения и отстаивать интересы пострадавших. Для этого не требуется ни личное посредничество Тихановской, ни монополия её Офиса.
Более того, у меня есть серьёзные моральные претензии к самой Тихановской. В августе 2020 года, когда тысячи людей выходили на улицы, она покинула Беларусь. Я рассматриваю это как отказ от политической ответственности перед людьми, которые поддержали её кандидатуру. Именно поэтому я ставлю под сомнение не только юридические основания её представительства, но и моральное право претендовать на роль национального лидера.
За прошедшие шесть лет мы увидели, как Тихановская превратилась из практически неизвестного человека в фигуру, которую принимают западные министры и президенты. Её окружение, включая Вячорко, получило политическую известность и влияние. Но каким конкретно образом эта международная деятельность улучшила положение большинства беларусов, пострадавших после августа 2020 года?
Тысячи людей прошли через заключение, огромное количество граждан было вынуждено покинуть страну, многие потеряли работу, имущество, привычную жизнь и будущее на родине. Какую реальную помощь получили эти люди? Скольким из них структуры Тихановской помогли хотя бы частично восстановить утраченное? Где прозрачная оценка результатов за шесть лет?
Я не считаю достаточным результатом создание новых политических структур, координационных советов и проведение мероприятий, участники которых сами распределяют между собой представительские роли. Политическая деятельность должна оцениваться по её реальной пользе людям, а не по количеству международных встреч, фотографий с политиками и громких титулов.
На мой взгляд, вокруг Тихановской сформировалась система, в которой её публичный образ и международная узнаваемость используются для накопления политического капитала её окружением. Насколько эта деятельность соответствует интересам белорусского общества – вопрос, требующий конкретных результатов и прозрачной отчётности.
И возвращаясь к вашей публикации: мне не нужно предлагать третьего самопровозглашённого лидера, чтобы отказаться признавать первых двух. Отсутствие общепризнанного представителя гораздо честнее, чем навязывание всему народу человека, полномочия которого вызывают обоснованные вопросы.
Беларусам нужны реальные механизмы защиты их прав и интересов, а не политическая монополия очередной группы людей, объявивших себя голосом целой нации.»
На наш погляд, гэты адказ адлюстроўвае пазіцыю, у якую, сапраўды, вераць некаторыя беларусы. Таму мы напісалі разгорнутую рэякцыю на гэты комент, дзе тлумачым, у чым заключаецца памылковасьць гэтай пазіцыі. Паколькі рэякцыя выходзіць па сваім фармаце за рамкі каментара на ФБ-старонцы, мы разьмяшчаем яе тут.
Дзякуй за адказ! А цяпер зірнем, у чым Вы ня маеце рацыі. Вы абураецеся, што пані Ціханоўскую прадстаўляюць як лідэра беларусаў. Пры гэтым указваеце на адсутнасьць «пераканаўчага пацьверджаньня» адпаведных паўнамоцтваў. Але факт застаецца фактам: падаўляючая большасьць беларусаў на галасаваньні ў 2020-ым падтрымала Сьвятлану Ціханоўскую. Пра гэта сьведчаць як даныя з участкаў і наступнае дасьледваньне ініцыятывы «Голас», так і удзел беларусаў у масавых пратэстах пасьля галасаваньня (1 – 1,5 млн чалавек, па даных арганізацыі Chatham House, кастрычнік 2020-га). Пры гэтым галоўны апанэнт Ціханоўскай – Лукашэнка – ня здолеў і блізка сабраць заяўленыя ім 300 тыс. чалавек на мітынг у сваю падтрымку. І гэта – пры ўсім сваім адміністрацыйным і сілавым рэсурсе. Сваю «інаўгурацыю» ён быў вымушаны правесьці ўпотай, што таксама сьведчыць пра адсутнасьць падтрымкі. Тым ня менш, ён, абапіраючыся на падтрымку з боку Расіі (у тым ліку – сілавую) узурпаваў уладу, не дазволіўшы атрымаць уладу законна абранаму прэзідэнту – Сьвятлане Ціханоўскай.
Наступная Вашая памылка – гэта блытаніна паміж палітычнымі й праваабарончымі функцыямі. Грамадскія арганізацыі, праваабарончыя ініцыятывы, групы грамадзянаў і асобныя грамадзяне, сапраўды, могуць займацца барацьбой за правы чалавека самастойна. Яны могуць маніторыць сітуацыю, фіксаваць факты парушэньняў, прыцягваць увагу міжнароднай супольнасьці да праблемаў, якія існуюць у гэтай сфэры. Таксама яны могуць аказваць юрыдычную, сацыяльную ды іншую падтрымку канкрэтным людзям ці групам, якія знаходзяцца ва ўразьлівым стане праз парушэньне іхніх правоў. Падкрэсьлім, гэта – тое, што павінны рабіць неўрадавыя праваабарончыя арганізацыі, асобныя актывісты ды г. д.. Бадай, іх было б дастаткова, калі б у беларусаў была толькі адна праблема – парушэньне іхніх правоў.
Але праблема беларусаў куды шырэйшая. Гэта – панаваньне ў краіне дыктатарскага рэжыму, які ўзурпаваў уладу. Ужо больш за 30 год ён вынішчае ў Беларусі эканоміку, нішчыць сацыяльную палітыку, зьніштажае ўсё нацыянальнае беларускае, ліквідуе незалежнасьць, робіць Беларусь пляцдармам для агрэсіі супраць суседніх краінаў – як гібрыднай, так і непасрэдна ваеннай, ператварае краіну ў выгнаньніка на міжнароднай арэне, а беларусаў – у пудзіла для іншых нацыяў. Тым самым ён актыўна пазбаўляе Беларусь будучыні.
Даць рады гэтай праблеме ні НДА, ні праваабаронцы, ні асобныя актывісты ня ў стане. Тут патрэбныя палітычныя высілкі, якія будуць нацэленыя на вяртаньне Беларусі й беларусам пэрспэктываў на будучыню. Прычым, ня толькі й ня столькі пэрспэктыву на інтэграцыю ў чужыя грамадствы, колькі на пэрспэктыву ва ўласнай краіне (Беларусі). Дзеля гэтага трэба, перш за ўсё, пераканаць замежных партнэраў, што ў Беларусі такая пэрспэктыва ёсьць. Што большасьць беларусаў – супраць дыктатуры й вайны, але за дэмакратыю й эўрапейскую будучыню. Што Беларусь, праз гэта, не павінна зрабіцца суцяшальным прызам Пуціну, якому набілі пысу ва Украіне. Што аддаваць Беларусь лукашызму й Расіі – гэта ставіць пад пагрозу бясьпеку ўсяго ўсходнеэўрапейскага рэгіёну, а таое й усёй Эўропы.
Дзеля таго, каб гэтыя высілкі мелі эфект, беларусам патрэбны дастаткова моцны палітычны цэнтр, словы якога зьяўляюцца аргумэнтам для замежных палітыкаў. Відавочна (і ня думаем, што Вы з гэтым будзеце спрачацца) лукашыстаўскі рэжым гэтым цэнтрам быць ня можа. Хаця б праз тое, што ён і ёсьць – праблема. Такім цэнтрам акурат можа быць Сьвятлана Ціханоўская – менавіта праз тое, што мы пісалі вышэй. Менавіта ейны голас цяпер гучыць найбольш аўтарытэтна для замежных палітыкаў у беларускім пытаньні. Нават для Вас высокія здольнасьці пані Ціханоўскай ёсьць відавочнымі. Менавіта дзякуючы ейным высілкам Беларусь і беларусаў дагэтуль ня выключылі зь міжнароднай павесткі, аддаўшы яе Пуціну па дэфолту. І відавочна, што ў інтарэсах беларусаў – рабіць усё, каб гэты голас быў наймацнейшым.
Але задача палітыкаў – гэта, як памятаем, утварэньне заканадаўчай базы й фармаваньне бюджэту. Усе апошнія шэсьць гадоў ОСЦ працуе над выпрацоўкай законапраектаў для будучай Беларусі. Гэтыя законапраекты мусяць забясьпечыць стабільнае разьвіцьцё разнастайных сфэраў жыцьця й дзейнасьці беларусаў у Беларусі. У тым ліку, і ў пляне абароны правоў чалавека й аднаўленьня справядлівасьці. І ня толькі ОСЦ вядзе працу ў гэтым кірунку. Іншыя палітычныя інстытуты, якія фармуюцца ў бягучы час, таксама займаюцца гэтым. Можаце прайсьціся па нашай старонцы й паглядзець, якія ініцыятывы мы разьвіваем у рамках Каардынацыйнай Рады. Гэта і ёсьць тыя самыя «рэяльныя механізмы абароны правоў і інтарэсаў людзей», якіх Вы (справядліва) патрабуеце.
Вырашэньнем істотнага пытаньня бюджэту таксама займаецца пані Ціханоўская. Каб праваабарончая дзейнасьць магла ажыцьцяўляцца НДА, праваабронцамі ды актывістамі, пані Ціханоўская, праз свой доступ да замежных палітыкаў і інстытуцыяў, дамагаецца выдзяленьня сродкаў на праваабарончую дзейнасьць. Пры гэтым сродкі, якія выдзяляюцца, паступаюць не на рахунак ОСЦ (як некаторыя ўяўляюць у сваіх вільготных марах), а на рахункі разнастайных фондаў. Тыя НДА, праваабаронцы, актывісты, якія жадаюць ажыцьцяўляць сваю дзейнасьць, пішуць праекты й адсылаюць іх у гэтыя фонды. Фонды зьвяртаюцца да незалежных экспэртаў, якія ацэньваюць заяўленыя праекты па ступені іхняй эфэктыўнасьці. Пры станоўчай ацэнцы фонжы выдзяляюць пераможцам сродкі на ажыцьцяўленьне праектаў. Потым атрымальнікі гэтых сродкаў мусяць дакументальна пацьвердзіць мэтавае выкарыстаньне кожнага эўрацэнту.
Тут таксама, у інтарэсах беларусаў (прынамсі, тых, каму, сапраўды, не ўсё роўна на правы людзей) падтрымаць дзейнасьць пані Ціханоўскай і ейнага офісу. Бо чым мацнейшай гэтая падьрымка будзе, тым больш сродкаў будзе выдзелена на абарону правоў чалавека й падтрымку ўразьлівых людзей і групаў.
Больш за тое, пані Ціханоўская ўвесь час – на кожнай сустрэчы, на кожнай канфэрэнцыі, на кожным мерапрыемстве нагадвае міжнароднай супольнасьці пра праблему парушэньня правоў чалавека лукашыстаўскім рэжымам. Бяз гэтага ня толькі барацьба за палітычныя перамены ў Беларусі, але й вызваленьне асобных палітвязьняў (што некаторыя спрабуюць прадставіць галоўнай мэтай дзейнасьці ўсіх беларускіх дэмакратычных палітыкаў) была б ня так эфэктыўнай. Нават «амерыканскага гуманітарнага трэку» магло б ня быць. Можаце зьвярнуцца да досьведу дэмакратычных сілаў М’янмы: там няма адзінага, прызнанага на міжнароднай арэне лідэра, які б хадзіў па аўтарытэтных міжнародных пляцоўках з партрэтамі палітвязьняў. Адпаведна, і «амерыканскі трэк» там абмежаваўся вызваленьнем аднаго палітвязьня – грамадзяніна ЗША.
Зразумела, калі мы кажам, што падтрымка дзейнасьці пані Ціханоўскай – у інтарэсах беларусаў, мы маем на ўвазе тых беларусаў, хто падзяляе тыя мэты, якія яна ставіць перад сабой і сваёй дзейнасьцю: вызваленьне Беларусі ад дыктатуры, вяртаньне ёй незалежнасьці, а беларусам – будучыні. Мы дапускаем, што існуюць і іншыя беларусы, у інтарэсах якіх – пакінуць Беларусь і беларусаў закладнікамі дыктатарскіх рэжымаў і іхняй вынішчальнай агрэсіі, як вонкавай, так і ўнутранай. Так, гэта – таксама пазіцыя. Вычварэнская, антычалавечая, але таксама – пазіцыя. Якая таксама карыстаецца падтрымкай. Хай мізэрнай, але – падтрымкай.
Вы сьцьвярджаеце, што існуе і альтэрнатыва. Не падтрымліваць ні першых, ні другіх. І прапануеце замест гэтага займацца праваабаронцчай дзейнасьцю. Як мы ўжо пабачылі, пры гэтым «за бортам» застаюцца найістотнейшыя палітычныя пытаньні. Вырашэньне якіх, у тым ліку, дазволіла б ліквідаваць і праблему рэпрэсіяў – без рэжыму ня будзе й рэпрэсіяў з палітвязьнямі. І ня трэба будзе радавацца вызваленьню адных, каб адначасова плакаць празь зьняволеньне іншых.
Але ж і праваабарончай дзейнасьцю без падтрымкі цэнтру займацца будзе вельмі цяжка – ні фінансаў, ні доступу на галоўныя міжнародныя пляцоўкі. Бо пазбавіцца Ціханоўскай – гэта не атрымаць аўтаматычна доступ да тых жа пляцовак, на якіх яна цяпер выступае. Палітыка так не працуе. Для доступу туды патрэбна легітымнасьць, якая грунтуецца на шырокай грамадскай падтрымцы. У анікога зь беларусаў, акрамя Ціханоўскай, яе няма.
Таму альтэрнатывай падтрымкі Ціханоўскай можа быць толькі падтрымка рэжыма Лукашэнкі. Бо пры адсутнасьці іншага легітымнага прадстаўніка беларускага народу, міжнародная супольнасьць будзе вымушанай зьвяртацца да таго, хто фактычна кантралюе сітуацыю ў Беларусі. А гэта – рэжым Лукашэнкі. А паколькі сам рэжым знаходзіцца пад кантролем Расіі, дык альтэрнатыва выглядае як падтрымка рэжыму Пуціна-Лукашэнкі.
Так што праз адмаўленьне ў падтрымцы Ціханоўскай, зусім не ўтвараецца нейкая іншая альтэрнатыва. Проста падтрымка пераходзіць да Лукашэнкі й Пуціна.
Думайце яшчэ.
P.S. Мы не закраналі прэтэнзію чытача да таго, што Ціханоўская зьехала «кінуўшы беларусаў» (бо ўсім відавочна, што ў турме яна б анічога не магла б рабіць карыснага для Беларусі) і ягонае патрабаваньне «празрыстасьці» ў фінансаваньні (хай пачытае хаця б навіны пра праграму SALT і наступствы ейнай зьнянацку ўсплыўшай на паверхню «празрыстасьці»).



Комментарии