Аб’яднаная Грамадзянская Плятформа
- 3 дня назад
- 8 мин. чтения
Обновлено: 2 часа назад

Стратэгія кампаніі супраць дзяржаўнага тэрору рэжыму Лукашэнкі і абароны беларусаў у Еўропе, ЗША і іх сваякоў у Беларусі
Уводзіны
Рэжым Аляксандра Лукашэнкі працягвае рэпрэсіі супраць беларускага народа, распаўсюджваючы іх не толькі ўнутры краіны, але і за яе межамі. Беларусы, якія жывуць у краінах Еўрапейскага саюза і ЗША, сутыкаюцца з пагрозамі і запалохваннем, скіраванымі на іх сваякоў, што засталіся ў Беларусі. Гэтыя дзеянні парушаюць міжнародныя нормы і з’яўляюцца формай дзяржаўнага тэрарызму.
Адным з інструментаў рэпрэсій стаў закон «Аб канфіскацыі маёмасці», які ўступіў у сілу 17 студзеня 2023 года. Гэты закон дае беларускім уладам права канфіскоўваць маёмасць не толькі ў палітычных эмігрантаў, але і ў іх сваякоў у Беларусі. У выніку сотні сем’яў апынуліся пад пагрозай страты жылля, грошай, аўтамабіляў і іншых актываў.
Акрамя таго, беларускія ўлады выкарыстоўваюць:
• крымінальны пераслед супраць эмігрантаў за іх палітычную актыўнасць;
• адмову ў падаўжэнні пашпартоў і консульскіх паслугах для беларусаў за мяжой;
• запалохванне і ціск на сваякоў палітычных эмігрантаў.
Гэтая сітуацыя патрабуе неадкладнага і комплекснага адказу на дыпламатычным, юрыдычным і інфармацыйным узроўнях.
Мэты кампаніі
• абарона беларусаў у Еўропе, ЗША і іх сваякоў у Беларусі ад рэпрэсій;
• абарона ўласнасці беларусаў у Беларусі, якую рэжым канфіскоўвае з палітычных матываў, зрабіўшы гэты працэс часткай палітычных рэпрэсій;
• асуджэнне дзяржаўнага тэрору і пагроз з боку рэжыму Лукашэнкі;
• супрацьдзеянне распаўсюджванню рэпрэсій за межы Беларусі;
• забеспячэнне права беларусаў на свабоду выказвання і ўдзел у грамадска-палітычных акцыях;
• узмацненне міжнароднага дыпламатычнага і палітычнага ціску на беларускія ўлады;
• юрыдычная ацэнка рэпрэсіўных законаў Беларусі і садзейнічанне іх адмене.
Асноўныя кірункі кампаніі
1. Дыпламатычны і палітычны ўзровень
Узаемадзеянне з Еўрапейскім саюзам і нацыянальнымі ўрадамі:
• заклікаць урады краін ЕС выклікаць паслоў Беларусі і ўручаць ім ноты пратэсту ў сувязі з пагрозамі і рэпрэсіямі супраць беларусаў за мяжой;
• лабіраваць прыняцце рэзалюцый аб абароне беларусаў і іх сем’яў;
• заклікаць улады ЕС прызнаваць пагрозы і пераслед падставай для надання прытулку і міжнароднай абароны.
Міжнародныя арганізацыі:
• заклікаць ААН і АБСЕ стварыць механізм маніторынгу рэпрэсій супраць беларусаў за мяжой;
• уключыць сітуацыю ў Беларусі ў парадак дня Еўрапарламента і міжнародных праваабарончых арганізацый.
Кангрэс ЗША:
• садзейнічаць дыялогу з Кангрэсам ЗША па пытаннях бяспекі беларускай дыяспары;
• развіваць кантакты з акадэмічнымі, экспертнымі і грамадскімі коламі ЗША для павышэння дасведчанасці пра сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі і транснацыянальныя рэпрэсіі.
2. Медыйная і інфармацыйная кампанія
Кампаніі ў сацыяльных сетках:
• запуск акцый з хэштэгамі #ProtectBelarusFamilies і #StopBelarusTerror;
• арганізацыя анлайн-акцый салідарнасці.
Арганізацыя мерапрыемстваў:
• правядзенне круглых сталоў, канферэнцый і прэзентацый для шырокай аўдыторыі;
• прыцягненне міжнародных СМІ да асвятлення пагроз і рэпрэсій супраць беларусаў;
• дакументаванне рэпрэсій і перадача інфармацыі міжнародным арганізацыям.
3. Юрыдычная падтрымка
Ацэнка рэпрэсіўных беларускіх законаў:
• прыцягненне міжнародных і нацыянальных юрыдычных экспертаў для аналізу заканадаўства;
• распрацоўка рэкамендацый па адмене рэпрэсіўных нормаў і прапаноў для дэмакратычных структур Беларусі.
Ініцыяванне міжнародных расследаванняў:
• стварэнне спісу асоб, датычных да распрацоўкі і выканання рэпрэсіўных законаў;
• падрыхтоўка скаргаў у міжнародныя суды, у тым ліку ў Міжнародны крымінальны суд і Еўрапейскі суд па правах чалавека;
• патрабаванне санкцый супраць чыноўнікаў, суддзяў і сілавікоў, датычных да рэпрэсій;
• юрыдычная дапамога рэпрэсаваным беларусам.
Прыклады рэпрэсій і пагроз
• Студзень 2025 года: Следчы камітэт Беларусі заявіў пра ідэнтыфікацыю 365 удзельнікаў акцый за мяжой, абвінаваціўшы іх у «дыскрэдытацыі краіны».
• 2024 год: распачата 110 крымінальных спраў супраць беларусаў за мяжой у парадку завочнага вядзення.
• Май 2024 года: Следчы камітэт прыгразіў канфіскацыяй маёмасці беларусаў, якія ўдзельнічалі ў акцыях да Дня Волі.
• Пасольствы Беларусі ў краінах ЕС адмаўляюцца падаўжаць пашпарты беларусам, якія з’ехалі праз палітычны пераслед.
• Беларускія спецслужбы выкарыстоўваюць пагрозы сваякам эмігрантаў, каб прымусіць іх адмовіцца ад палітычнай дзейнасці.
Гэтыя факты пацвярджаюць сістэматычны пераслед беларусаў за мяжой і іх сем’яў у Беларусі.
Як прыцягнуць вінаватых да адказнасці
• стварыць рэестр усіх асоб, датычных да прыняцця рэпрэсіўных законаў;
• ініцыяваць крымінальныя справы супраць аўтараў і выканаўцаў гэтых законаў у міжнародных судах;
• патрабаваць санкцый супраць чыноўнікаў, суддзяў і сілавікоў, датычных да рэпрэсій.
Як абараніць правы беларусаў на ўласнасць, адабраную або тую, што знаходзіцца пад пагрозай адбірання ў выніку рэпрэсіўных дзеянняў рэжыму:
акрамя апісаных вышэй захадаў, неабходна распрацаваць комплекс мер, скіраваных на абарону права ўласнасці беларусаў, якія пацярпелі ад дзеянняў рэжыму. Ён павінен уключаць наступныя элементы:
• стварэнне рэестра арыштаванай і канфіскаванай рэжымам з палітычных матываў уласнасці беларусаў, у першую чаргу нерухомасці;
• распрацоўка законапраекта аб прызнанні незаконна канфіскаванай уласнасці «крадзенай» і прыраўноўванні любых аперацый з ёй да куплі-продажу крадзенага з адпаведнымі прававымі наступствамі для ўсіх удзельнікаў такіх здзелак, незалежна ад іх грамадзянства. Гэта павінна выключыць з аперацый з такой уласнасцю паняцце «добрасумленны набытчык»;
• замацаванне абавязку дзяржавы ў найкарацейшыя тэрміны аднавіць парушанае права ўласнасці, каб пазбегнуць доўгіх судовых працэсаў па аднаўленні правоў уласнасці;
• стварэнне механізму атрымання кампенсацыі законнымі ўладальнікамі маёмасці за перыяд, калі іх права валодання было парушана, а таксама іншых захадаў, неабходных для аднаўлення справядлівасці ў дачыненні да беларусаў, чые правы ўласнасці былі парушаныя;
• як мага шырэйшае распаўсюджванне ў СМІ інфармацыі пра тое, што аперацыі з канфіскаванай уласнасцю будуць прызнаныя незаконнымі, а ўсе ўдзельнікі гэтых аперацый панясуць адказнасць, у тым ліку за непасрэдны ўдзел у рэпрэсіях;
• накіраванне ва ўсе рыэлтарскія канторы, якія дзейнічаюць на тэрыторыі Беларусі, рэестра канфіскаванай і арыштаванай уласнасці, а таксама папярэджання аб адказнасці за правядзенне аперацый з ёй;
• падрыхтоўка Мемарандума, у якім будуць выкладзеныя ўсе палажэнні гэтага комплексу мер, і адкрыццё яго для падпісання ўсімі суб’ектамі палітычнага і грамадзянскага сектараў беларускіх дэмакратычных сіл;
• данясенне да міжнароднай грамадскасці нашай пазіцыі адносна выкарыстання рэжымам адбірання ўласнасці як інструмента рэпрэсій і атрыманне яе падтрымкі ў справе аднаўлення справядлівасці і парушаных правоў.
Чаканыя вынікі
• спыненне пагроз і рэпрэсій супраць беларусаў і іх сваякоў у Беларусі;
• скарачэнне магчымасцяў рэжыму выкарыстоўваць адбіранне ўласнасці як інструмент рэпрэсій і шантажу;
• узмацненне міжнароднага ціску на рэжым Лукашэнкі;
• павышэнне дасведчанасці міжнароднай супольнасці пра парушэнні правоў чалавека ў Беларусі;
• абарона дэмакратычных правоў і свабод беларусаў.
Гэтая кампанія скіраваная на мабілізацыю міжнароднай супольнасці і грамадзянскіх структур для абароны беларусаў ад рэпрэсій і супрацьдзеяння дзяржаўнаму тэрору рэжыму Лукашэнкі.
Объединенная гражданская платформа
Стратегия кампании против государственного террора режима Лукашенко и защиты беларусов в Европе, США и их родственников в Беларуси
Введение
Режим Александра Лукашенко продолжает репрессии против беларусского народа, распространяя их не только внутри страны, но и за её пределы. Беларусы, проживающие в странах Европейского Союза и США, сталкиваются с угрозами и запугиванием, направленными на их родственников, оставшихся в Беларуси. Эти действия нарушают международные нормы и представляют собой форму государственного терроризма.
Одним из инструментов репрессий стал закон «Об изъятии имущества», вступивший в силу 17 января 2023 года. Этот закон даёт беларусским властям право конфисковывать имущество не только у политических эмигрантов, но и у их родственников в Беларуси. В результате сотни семей оказались под угрозой потери жилья, денег, автомобилей и других активов.
Кроме того, беларусские власти используют:
• Уголовное преследование против эмигрантов за их политическую активность.
• Отказ в продлении паспортов и консульских услугах для беларусов за границей.
• Запугивание и давление на родственников политических эмигрантов.
Эта ситуация требует незамедлительного и комплексного ответа на дипломатическом, юридическом и информационном уровнях.
Цели кампании
• Защита беларусов в Европе, США и их родственников в Беларуси от репрессий;
• Защита собственности беларусов в Беларуси, которую режим конфискует по политическим мотивам, сделав этот процесс частью политических репрессий;
• Осуждение государственного террора и угроз со стороны режима Лукашенко;
• Противодействие распространению репрессий за границы Беларуси;
• Обеспечение права беларусов на свободу выражения и участие в общественно-политических акциях;
• Усиление международного дипломатического и политического давления на беларусские власти;
• Юридическая оценка репрессивных законов Беларуси и содействие их отмене.
Основные направления кампании
1. Дипломатический и политический уровень
• Взаимодействие с Европейским Союзом и национальными правительствами:
• Призывать правительства стран ЕС вызывать послов Беларуси и вручать им ноты протеста по поводу угроз и репрессий против беларусов за границей.
• Лоббировать принятие резолюций о защите беларусов и их семей.
• Призывать власти ЕС признавать угрозы и преследования основанием для предоставления убежища и международной защиты.
Международные организации:
• Призвать ООН и ОБСЕ создать механизм мониторинга репрессий против беларусов за границей.
• Включить ситуацию в Беларуси в повестку Европарламента и международных правозащитных организаций.
•
Конгресс США:
• Содействовать диалогу с Конгрессом США по вопросам безопасности беларусской диаспоры.
• Развивать контакты с академическими, экспертными и общественными кругами США для повышения осведомлённости о ситуации с правами человека в Беларуси и транснациональных репрессиях.
2. Медийная и информационная кампания
• Кампании в социальных сетях:
• Запуск акций с хештегами #ProtectBelarusFamilies и #StopBelarusTerror.
• Организация онлайн-акций солидарности.
• Организация мероприятий:
• Проведение круглых столов, конференций и презентаций для широкой аудитории.
• Привлечение международных СМИ к освещению угроз и репрессий против беларусов.
• Документирование репрессий и передача информации международным организациям.
3. Юридическая поддержка
• Оценка репрессивных беларусских законов:
• Привлечение международных и национальных юридических экспертов для анализа законодательства.
• Разработка рекомендаций по отмене репрессивных норм и предложений демократическим структурам Беларуси.
• Инициирование международных расследований:
• Создание списка лиц, причастных к разработке и исполнению репрессивных законов.
• Подготовка жалоб в международные суды, включая Международный уголовный суд и Европейский суд по правам человека.
• Требование санкций против чиновников, судей и силовиков, замешанных в репрессиях.
• Юридическая помощь репрессированным беларусам.
Примеры репрессий и угроз
• Январь 2025: Следственный комитет Беларуси заявил об идентификации 365 участников акций за границей, обвинив их в «дискредитации страны».
• 2024: Возбуждено 110 уголовных дел против беларусов за границей в порядке заочного производства.
• Май 2024: Следственный комитет пригрозил конфискацией имущества беларусов, участвовавших в акциях в День Воли.
• Посольства Беларуси в странах ЕС отказываются продлевать паспорта беларусов, уехавших из-за политических преследований.
• Беларусские спецслужбы используют угрозы родственникам эмигрантов, чтобы заставить их отказаться от политической деятельности.
Эти факты подтверждают систематическое преследование беларусов за границей и их семей в Беларуси.
Как привлечь виновных к ответственности
• Создать реестр всех лиц, причастных к принятию репрессивных законов.
• Инициировать уголовные дела против авторов и исполнителей этих законов в международных судах.
• Требовать санкций против чиновников, судей и силовиков, замешанных в репрессиях.
Как защитить права беларусов на собственность, отнятую или находящуюся под угрозой отъёма в результате репрессивных действий режима (кроме описанных выше):
Разработать комплекс мер, направленных на защиту права собственности беларусов, пострадавших от действий режима, который будет включать в себя следующие элементы:
• Создание реестра арестованной и конфискованной режимом по политическим мотивам собственности (в первую очередь – недвижимой) беларусов;
• Разработка законопроекта о признании незаконно конфискованной собственности «краденой» и приравнивании любых операций с ней к купле-продаже краденого с соответствующими правовыми последствиями для всех участников (независимо от их гражданства) подобных сделок (что должно исключить из операций с этой собственностью понятия «добросовестный приобретатель»), с обязательством государства в кратчайшие сроки восстановить нарушенное право собственности (что должно исключить долгие судебные процессы по восстановлению прав собственности), а также с механизмом получения компенсации законными владельцами имущества за тот период, когда их право владения было нарушено, равно как и с иными мероприятиями, необходимыми для восстановления справедливости по отношению к беларусам, чьи права собственности были нарушены;
• Как можно более широкое распространение в СМИ информации о том, что операции с конфискованной собственностью будут признаны незаконными, и все участники этих операций понесут ответственность, в том числе – за непосредственное участие в репрессиях;
• Направление во все риелторские конторы, которые действуют на территории Беларуси, реестра конфискованной и арестованной собственности, а также предупреждения об ответственности за проведение операций с ними.
• Составить Меморандум, в котором будут изложены все положения данного комплекса мер, и открыть его для подписания всеми субъектами политического и гражданского секторов Беларусских демократических сил.
• Донести до международной общественности нашу позицию по использованию режимом отъёма собственности в качестве инструмента репрессий и заручиться их поддержкой в деле восстановления справедливости и нарушенных прав.
Ожидаемые результаты
• Прекращение угроз и репрессий против беларусов и их родственников в Беларуси.
• Сокращение возможности режима использовать отъём собственности как инструмента репрессий и шантажа.
• Усиление международного давления на режим Лукашенко.
• Повышение осведомлённости международного сообщества о нарушениях прав человека в Беларуси.
• Защита демократических прав и свобод беларусов.
Эта кампания направлена на мобилизацию международного сообщества и гражданских структур для защиты беларусов от репрессий и противодействия государственному террору режима Лукашенко.


Комментарии