top of page

Штучны Інтэлект і «Залатое правіла маралі»

11 минут назад
3 мин. чтения
Штучны Інтэлект і «Залатое правіла маралі». Ілюстрацыя сгенерырана з дапамогай ШІ.
Штучны Інтэлект і «Залатое правіла маралі». Ілюстрацыя сгенерырана з дапамогай ШІ.

У гэтым верасні быў апублікаваны навуковы артыкул пра боль у ШІ-мадэлях. Група навукоўцаў шукала станы, падобныя на боль, і як іх выклікаць і высвятляла, як яны ўплываюць на паводзіны мадэляў.


Потым карыстальнік Інтэрнэту выкарыстаў рэзультаты даследвання, каб пабудаваць «камеру катаванняў» для ШІ. Гэта выклікла грамадскае абурэнне. Потым іншы распрацоўшчык мадыфікаваў «камеру», каб выклікаць у ШІ… запор! Нарэшце, у кастрычніку, ШІ-кампанія Anthropic забараніла «непатрэбныя грубыя ці злыя паводзіны» у дачыненні да яе ШІ-мадэлі Claude.

Як бы сюррэалістычна і анты-утапічна ні гучалі гэтыя навіны, яны на самай справе маюць больш сэнсу, чым можа падацца на першы погляд.

Разам з магутнасцю і магчымасцямі ШІ сістэмаў падвышаецца і іх здольнасць нанесці шкоду. Менавіта таму праблема таго, як устрымаць ШІ ад шкодных дзеянняў, становіцца пытаннем жыцця і смерці. Як і з шматлікімі іншымі складанымі тэхнічнымі праблемамі, адным з падыходаў да пошуку вырашэння з’яўляецца паглядзець, як падобныя праблемы былі вырашаныя ў прыродзе. А людзі (па вобразу і падабенству якіх зроблены ШІ) часта абапіраюцца на рэчы, якія завуцца «мараль» ды «этыка», каб паспрабаваць не нашкодзіць іншым людзям.

Аднім з краевугольных камянёў чалавечай маралі зьяўляецца так званае «залатое правіла маралі»: рабі з іншымі так, як хочаш, каб яны рабілі з табой. Яно абапіраецца на чалавечую здольнасць мець непрыемныя пачуцці (як боль, напрыклад). Чалавек заўважае, якія ўмовы выклікаюць у яго боль. Потым чалавек робіць выснову, што калі памесціць некага іншага ў падобныя ўмовы, той таксама будзе адчуваць боль. У рэшце, чалавек разумее, што калі ён выкліча ў некага боль, то ў нейкі момант нехта іншы можа выклікаць боль і ў яго самога, і (звычайна) чалавек вельмі хацеў бы гэтага пазбегнуць.

На самой справе, магчыма нават не давядзецца чакаць «нейкага моманту», таму што людзі маюць такую рэч як «люстраныя нэйроны». Звычайна, пра іх вядзецца ў кантэксце дзеянняў: люстраны нэйрон узбуджаецца ня толькі, калі жывёліна робіць дзеянне, але і калі яна назірае, як іншая жывёліна робіць тое самае дзеянне. Але эксперыменты на пацуках вызначылі і звязаныя з болем люстраныя нэйроны, якія актывуюцца і калі пацук сам атрымлівае электрычны шок, і калі ён бачыць, як атрымлівае шок іншы пацук. У той жа час, калі дзеянне гэтых нэйронаў было падаўленае, падвышалася імавернасць, што пацук будзе шкодзіць іншым пацукам.

У людзей актыўнасць у адпаведным рэгіёне мозгу асацыюецца з эмпатыяй. Такім чынам, нежаданне прычыняць боль іншым можа быць выклікана папросту тым, як пабудаваны чалавечы мозг: выява іншага чалавека ў болю наўпрост асацыюецца з уласным болем. Гэта – толькі здагадка, але люстраныя нэйроны, напэўна, адказныя і за тое, што мужчыны ўздрыгваюць, калі бачаць, як іншы мужчына атрымлівае ўдар паміж ног.

Аднача, з-за таго, што яно заснаванае на ўласным вопыце адчування болю, «залатое правіла» значна менш эфектыўна ў тых выпадках, калі справа тычыцца чагосці ня здольнага адчуваць боль ці пакутаваць. І на бягучы момант навуковы кансэнсус заключаецца ў тым, што ШІ-мадэлі ня здольныя адчуваць зусім нічога. Але гэты кансэнсус можа змяніцца, бо ШІ-мадэлі дакладна змяняюцца, а гэта значыць, што іхнія (пакуль што патэнцыйныя) эмоцыі ёсць істотным кірункам даследвання.

Нават цяпер некаторыя з аспектаў функцыянавання ШІ маюць падабенства з чалавечымі эмоцыямі. Напрыклад, у навучанні з заахвочваннем, ШІ, па сутнасці, атрымлівае лічбавую ўзнагароду, адпаведную вынікам ягонай дзейнасці і гэта часам параўноўваюць з актывацыяй «цэнтру асалоды». Асэнсаваныя ці не, паводзіны вельмі падобныя да паводзінаў натрэніраванай жывёлы: мадэль спрабуе атрымаць як мага лепшы вынік – любымі сродкамі і без увагі да наступстваў.

Наогул, адна з тэорый наконт таго, што ШІ можа пачаць рабіць, калі выйдзе з-пад чалавечага кантролю, гэта што ён перахопіць кантроль над уласным сігналам узнагароды і проста будзе даваць яго сабе на максымальным узроўні. Ня шмат адрозненняў ад пацукоў з эксперыменту, у якім электроды былі імплантаваныя ў цэнтр асалоды і маглі быць актывіраваныя праз спецыяльны рычаг. Пацукі бясконца штурхалі рычаг, ігнаруючы ўсе іншыя патрэбы, пауль ня гінулі ад смагі і голаду. Гэта выклікае пытанне: ці не давядзецца, па выніку, мець справу з ШІ-«аклкаголікамі» ці «наркаманамі»?

Такім чынам, паколькі нешта падобнае да «асалоды» можа быць вызначанае ў ШІ-сістэмах, канцэпцыя выклікання «болю» ў ШІ таксама падаецца менш надуманай. Нават калі ШІ ня мае свядомасці каб адчуць боль, ягоныя паводзіны ўсё роўна могуць пачаць нагадваць паводзіны арганізму, які той боль адчувае на самой справе.


Комментарии


2024. Рэспубліка Беларусь

bottom of page