top of page

Схаванае ў лісце ІІ. Экспліцытнасць імпліцытнага

11 минут назад
5 мин. чтения
Политзаключенные в Беларуси

 

A.S. У папярэдняй частцы мы выказалі меркаванне, што ініцыятаркі лісту не звярнуліся да шэрагу паважаных былых палітвязняў з прапановай паставіць пад лістом свае подпісы, бо страшыліся негатыўнай рэякцыі на саму ініцыятыву.

 

Пасля гэтага высветлілася, што Марына Золатава на сваёй старонцы ў ФБ ужо пацьвердзіла нашую вэрсію: «Мы изначально стали рассылать письмо тем, кто, как мы были уверены, поддержит наше предложение. Это логично. Нет? Зачем я буду отправлять письмо Игорю Лосику или Эдуарду Пальчису, которые его не подпишут, зато раскритикуют публично, не дав ему шанса вообще увидеть свет?»

То-бок, ініцыятаркі цудоўна ведалі, што гэты ліст – ініцыятыва сумнеўная, якую далёка ня ўсе былыя палітзняволеныя падтрымаюць, і што запярэчанні могуць быць настолькі сур’ёзнымі, што ініцыятыва, увогуле, ня будзе магчымай да рэялізацыі. Тым ня менш, адрасанты засталіся пазначанымі менавіта як «былыя палітычныя зняволеныя Беларусі», а не «асобная група з сваім асобным меркаваннем». Тым самым ініцыятаркі свядома пайшлі на маніпуляцыю грамадскім меркаваннем, паспрабаваўшы «падпісаць» пад сваёй ініцыятывай усіх, у тым ліку й тых, хто з ёй нязгодны. І як адзначыў Эдуард Пальчыс пад гэтым пастом пані Золатавай, такія паводзіны ініцыятарак (як і тых, хто пісаў тэкст – калі спісы ініцыятарак і аўтараў не супадаюць) зьяўляюцца «кулуаршчынай», якая «папахвае палітыкай». Што, дадазім ад сябе, выглядае няшчырасцю ў дачыненні да тых, хто будзе чытаць ліст – як беларусаў, так і замежнікаў, бо ініцыятаркі пастулюць сябе не як «палітыкаў» («мы пішам вам не як палітыкі…»).

 

N.B. Мы не бярэм да разгляду тыя допісы, аўтары якіх абясцэньваюць ахвяры людзей, якія не падпісалі ліст, але пры гэтым маюць вялікі досвед барацьбы супраць дыктатуры і прайшлі праз палітычна матываваныя пазбаўленні волі й катаванні. Некаторыя з такіх аўтараў дайшлі да таго, што проціпастаўляюць пазіцыю тых, хто не падпісвае ліст, учынку Рамана Бандарэнкі, які казаў: «Я выходжу». А гэтым, маўляў, не хапае рашучасці на подпіс… Кожны чытач можа самастойна даць маральную ацэнку гэтым аўтарам і іхнім метадам. Прыводзім падобны допіс цалкам:

«Ну точно, не доработали заявление... Куда уж там опытным и отсидевшим журналистам и музыкантам. Ах да, не учли, ко всем не обратились, всех не спросили и даже сами себя и всех не освободили.

Кажется, до заявления политзаключенных предварительно должно было выйти еще обращение к оппонентам и официальным представителям оппозиции и особо «талантливым» сми в стиле:

«Просим предоставить утвержденный регламент или инструкцию по рассмотрению и реализации заявлений, написанию писем в учреждения Евросоюза на тему освобождения беларусских политзаключенных».

И только после утверждения офисом, КС, широкого обсуждения в группах фб, утверждения и торжественного подписания единственно верной стратегии давления, наконец, приступить к написанию самого письма.

– Как? За шесть лет у нас нет еще такого регламента и инструкции?

– Ну вы же понимаете...

– Не понимаю!


Я помню краткое от Ромы Бондаренко: «Я выхожу!».

И слышу сейчас:

«А нас не спросили».

 

Цяпер звернемся да зместу лісту, вакол якога й разгортваюцца асноўныя спрэчкі.

Калі зірнуць на гісторыю дыскусіі вакол метадаў вызналення беларускіх палітвязняў, дык у ейных рамках ужо сфармавалася меркаванне, што прынцып «вызваляць любой цаной» не зьяўляецца прымальным. Бо цана можа апынуцца непрымальнай для надта вялікай колькасці людзей. Тое ж самае тычыцца тэмы санкцыяў. Выказвацца за абмен людзей на зняццё санкцыяў апошнім часам лічылася не камільфо.

Варта аддаць аўтарам тэксту назежнае: у ім ні «любой цаной», ні «зняць санкцыі» не гучыць. І на любую заўвагу, што, маўляў, вы зноў вяртаецеся да гэтых наратываў, ініцыятаркі ды іхнія паслядоўнікі адказваюць: «А дзе вы гэта ў нашым тэксце бачыце?» Падаецца, аўтары прадбачліва паслалі саломку дакладна на тое месца, куды іх будуць прызямляць апанэнты.

Але прыхаваць рэяльны змест свайго паслання яны ўсё роўна ня здолелі. На што ім ўказалі ня толькі апанэнты. Вось, напрыклад, што напісаў у сваім допісе ў Фэйсбуку Іван Краўцоў: «Офис и сочувстующие [так у арыгінале – аўт.] остро реагируют на это письмо именно потому что в нем имплицитно содержаться элементы другой стратегии: призыв к переговорам, а не к диалогу между оппозицией и режимом; готовность уже сейчас обсуждать как отменять санкции в какой последовательности; призыв уже сейчас восстанавливать контакт с официальным Минском для пользы общества».

«Імпліцытна» – гэта «прыхавана, невідавочна», то-бок, тое, што прысутнічае, але не выражаецца адкрыта. Але, калі прысутнічае прыхавана, дык прызнакі ўсё роўна можна заўважыць.

Заклік у лісце гучыць так: «Мы заклікаем Еўрапейскі саюз стаць актыўным удзельнікам працэсу вызвалення палітвязняў і спынення рэпрэсій у Беларусі. Мы просім выкарыстоўваць для гэтага ўсе даступныя сродкі: дыпламатычныя каналы, перамоўныя фарматы, ціск і стымулы, публічную і закрытую працу. Няхай гэтыя намаганні будуць паслядоўнымі і скаардынаванымі, а вызваленне людзей стане пастаянным пунктам парадку дня ў любым кантакце з Мінскам і ў любых размовах пра будучыню адносін з Беларуссю».

Перш за ўсё – адрасат. Гэта – заходнія палітыкі, але не Дэмакратычныя сілы Беларусі з іхнімі лідэрамі (то-бок, ня Офіс Ціханоўскай, ні АПК, ні КР). Ну й што тут імпліцытнага, – запытаеце вы. Пра гэта ж гаворыцца ў самым пачатку ліста – у звароце. А імпліцытнае тут тое, адкажам мы, што гэта – тое, чаго хоча рэжым. Ён хоча ня нейкага там «дыялёгу», а хоча наўпроставых перамоваў з Эўропай. То-бок, прызнання сябе роўным партнэрам на міжнароднай арэне. І, адпаведна, вырашаць лёс Беларусі й беларусаў без удзелу саміх беларусаў. Так, у лісце гэтага ня сказана наўпрост: прызнайце, панове эўрапейцы, рэжым Лукашэнкі як легітымнага кіраўніка нашай краіны й абмяркоўвайце з ім усе праблемы. Але імпліцытна гэта прысутнічае.

Як без удзелу беларусаў? – закрычыце вы. Вось жа, тлустым шрыфтам выдзелена: «Дыялог пра людзей і каштоўнасці павінен весціся разам з беларускім грамадствам». Але, адкажам мы, у іншым месцы (ужо без тлустага шрыфту) сказана: «Мы просім выкарыстоўваць для гэтага ўсе даступныя сродкі: дыпламатычныя каналы, перамоўныя фарматы, ціск і стымулы, публічную і закрытую працу».

Звяртаем увагу на апошнія словы гэтай цытаты: «закрытую працу». Які можа быць «дыялёг… з беларускім грамадствам» у «закрытым фармаце»? Гэта поўны нонсэнс атрымліваецца. І тут нельга быць «крыху цяжарнымі»: калі пэўная частка перамоваў апрыёры закрыта ад шырокай грамадскасці, гэта значыць, што грамадскасць ня будзе ведаць, пра што дамаўляюцца за ейнай спіной удзельнікі «закрытага фармату». Такім чынам, падобна, нас тут спрабуюць увесці ў зман прыгадваннем «дыялёгу», якому адводзіцца, відавочна, функцыя шырмы. І гэта – не выпадковасць, а агульны падыход аўтараў тэксту. На гэта ўказвае, у тым ліку, выснова, зробленая Эдуардам Пальцысам і прыведзенае вышэй у ante scriptum.

Другое – інструменты дасягнення пастаўленай мэты. З працытаванай вышэй фразе можна заўважыць прыгадванне «ціску й стымулаў». Што такое гэтыя «стымулы» аўтаркі тэксту не тлумачаць. Але з агульнага кантэксту вынікае, што гэта – тое, пра што марыць рэжым. То-бок, зняццё санкцыяў.

Пачакайце, – зноў скажаце вы. – Там жа гаворка й пра «ціск» ідзе. Так, – пагадзімся мы. – Але як можна выкарыстоўваць «ціск і стымулы» адначасова? Гэта яшчэ можна зразумець, калі праца ідзе па мадэлі «Добры паліцыянт – злы паліцыянт». Дзе ролю першага выконваюць амерыканцы, другога – эўрапейцы. У выкананні аднаго актора можа быць толькі ў такім выглядзе: «Спыняйце рэпрэсіі, вызваляйце людзей», – кажуць эўрапейцы. На што рэжым адказвае: «Ня будзем». Эўрапейцы: «Тады мы ўзмацнім санкцыі». І тут жа – глядзіце ліст – гучыць аргумент ад беларускіх «простых людзей»: дык людзі ж пакутуюць! І застаецца адзіны варыянт – санкцыі трэба здымаць. То-бок, выкарыстоўваць той самы стымул, раз ціску працаваць не даюць. Так, менавіта – не даюць. Тое, што санкцыі ёсць эфіктыўным «ціскам», сведчыць лямант з боку рэжыму ды ягоных памагатых, што санкцыі трэба здымаць. Бо, зноўку, людзі ж пакутуюць.

Як мы ўжо казалі вышэй, аўтары лісту добра разумеюць, што тэма зняцця санкцыяў – далёка ня самая ўдзячная для беларускай супольнасці. Таму яны й паспрабавалі, хай сабе й неўдала, яе прыхаваць – каб у дыскусіі на пачатковым узроўні выкарыстоўваць усё тое ж: «А дзе вы гэта ў тэксце бачылі?» Тымі ня менш, у больш шырокім кантэксце, які ўтварыла дыскусія вакол лісту, прыхільнікі падпісання ў адкрытую кажуць пра неабходнасць абраць стратэгію на «перамовы» ды «зняццё санкцыяў». Нягледзячы на тое, што агрументы супраць гэтай стратэгіі выказваліся ўжо шмат разоў, мы лічым мэтазгодным яшчэ раз прайсціся па тым, чаму гэтая стратэгія не зьяўляецца эфектыўнай.

Пра гэта – у наступным матэрыяле на нашым сайце.


Комментарии


2024. Рэспубліка Беларусь

bottom of page